Знайсці
25.04.2024 / 17:186РусŁacБел

Венецыя першай у свеце ўвяла абавязковую плату за аднадзённы ўезд у горад

Пакуль што грошы будуць браць толькі цягам 29 самых загружаных дзён 2024 года. Купляць квіток трэба будзе ўсім турыстам, старэйшым за 14 гадоў, ягоны кошт — 5 еўра, піша Reuters.

Фота: Lukasz Janyst / vecteezy.com

Плаціць турыстам за адзін дзень у горадзе прыйдзецца ў выхадныя і святы з мая па ліпень.

  • 25-30 красавіка;

  • 1 -5, 11, 12, 18, 19, 25, 26 мая;

  • 8, 9, 15, 16, 22, 23, 29, 30 чэрвеня;

  • 6, 7, 13, 14 ліпеня. 

Пакуль што гэта адзіны горад у свеце, які наважыўся на такія меры. Унесці збор можна будзе анлайн ці ў спецыяльных будках у самім горадзе. За парушэнне ўведзеных мер належыць штраф ад 50 да 300 еўра, інспектары будуць сачыць за выкананнем рашэння.

На думку мясцовых уладаў, уведзеная плата мусіць матываваць турыстаў абіраць для наведвання Венецыі менш загружаныя даты.

Паводле даных Reuters, летась горад наведалі блізу 20 млн чалавек, што ў сотні разоў перавышае колькасць пастаянных жыхароў Венецыі.

Чытайце таксама:

Блогер Блішч расказаў, як не змог патрапіць у Саудаўскую Аравію, Аман і Курдыстан

Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця

Шры-Ланка змяніла правілы выдачы віз. Што трэба ведаць беларусам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Вонь жуткая/адказаць/
25.04.2024
Mafkees , съезди, потом отпишешься расскажешь) если поедешь посоветую лучше Турин)
1
Максим Дизайнер/адказаць/
25.04.2024
Вонь жуткая

На автобусе мимо проезжал за 500 евро 10 стран?Что ты в богатом Турине забыл, поссать ходил на заправке за евро?
1
Mafkees /адказаць/
25.04.2024
Вонь жуткая, Бедный лукабот,воняет в музее Гуггенхайм,воняет на пл.Сан Марко а в Базилике чуть не утонул в дерьме,бедняга... А по дороге из Бергамо в Венецию чуть не изнасиловали рептилойды. Лукабот тебе только в Осиповичах не воняет,а в Венеции ты не был и врядли побываешь,хиба только дальнобойщиком,на обос..й стоянке,чтоб тут потом сказки свои бомжатские рассказывать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031