Знайсці
28.04.2023 / 11:245РусŁacБел

Беларусы сталі есці больш морапрадуктаў і піць меней шампанскага

Больш за ўсё ў пачатку 2023 года ў Беларусі выраслі продажы морапрадуктаў. Рост амаль на 30% зафіксаваны па пазіцыі «ракападобныя, малюскі і ікраныя вырабы», піша Office Life са спасылкай на Белстат.

Ікры, малюскаў і ракападобных мы сталі есці значна больш: калі ў студзені — сакавіку 2022 года ў Беларусі прадалі амаль 1242 тоны такой прадукцыі, то ў I квартале гэтага года ўжо 1608,5 тоны. Продажы выраслі амаль на 30%. Характэрна, што разам з тым больш чым на 7% упаў продаж рыбы.

Таксама беларусы сталі купляць крыху больш, чым годам раней, мясных субпрадуктаў, сыроў, свежых агуркоў і белакачаннай капусты, а таксама яек.

Затое на траціну знізіліся продажы цукру — мінус 33% да таго ж перыяду 2022 года. Магчыма, гэта звязана з тым, што летась у сакавіку на ўнутраным рынку быў павышаны попыт на цукар, а таксама з яго рэкордным падаражэннем за апошні год.

Беларусы сталі есці менш мяса (асабліва ялавічыны), радзей куплялі мясныя кансервы і свежыя яблыкі (продажы ўпалі амаль на траціну), меншым попытам карысталіся крупы — грэчка і рыс (-28,9% і -24,5% адпаведна), мука (-25,1%), алей (-23,6%), макароны (-17,3%), сокі (-12%), бульба (-10,4%).

У 2023 годзе беларусы часцей п'юць лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы (іх продажы выраслі больш чым на 20%), слабаалкагольныя напоі, каньяк і брэндзі.

Пры гэтым людзі сталі радзей купляць віно (як вінаграднае, так і пладовае), гарэлку, пеністыя напоі і піва.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
28.04.2023
Вывод: белорусы стали больше пить и меньше закусывать, ибо запить горе стало гораздо дешевле, чем заесть.
3
Максим Дизайнер/адказаць/
28.04.2023
Крыж

Как твоего Абсолюта. Любая белорусская водка из 100% зерна "Бел-альфа", даже за 9 рублей, заткнет твой Абсолют на пояс, везде и дешевле в 3-4 раза. А пить тебе нету с кем, потому что в норе надо меньше сидеть и в Интернете.
0
Крыж/адказаць/
28.04.2023
Максим Дизайнер, ад таго Абсалюта, што ў белакаменнай, можна і ласты склеіць. А сапраўднага ты і ня піў, і ня нюхаў нават. Беларуская ж гарэлка сёньня ўся *аўно, нікому ня раю, лепш ужо самагонкі прыкупіць у якой вёсцы, чым беларускую гарэлку.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера