Знайсці
27.04.2023 / 22:365РусŁacБел

Беларус і ўкраінка загінулі ў аўтакатастрофе, едучы са спаткання

Недалёка ад Варшавы днямі адбылася аварыя: беларус і ўкраінка, вяртаючыся са спаткання, урэзаліся ў дрэва і абое загінулі. Пра падрабязнасці трагічнай аварыі напісала выданне Most.

Фота: se.pl

3 красавіка 2023 года беларус і ўкраінка вярталіся са спаткання. Пад горадам Валомін Мазавецкага ваяводства іх аўтамабіль урэзаўся ў дрэва.

Фота: se.pl

26-гадовая ўкраінка хутка памерла ў бальніцы, куды яе шпіталізавалі медыкі, якія прыехалі на месца здарэння. А 34-гадовага беларуса забраў верталёт хуткай медыцынскай дапамогі і ён яшчэ нейкі час змагаўся за жыццё, знаходзячыся ў крытычным стане. Аднак траўмы аказаліся несумяшчальнымі з жыццём і ўрэшце мужчына памёр.

Фота: se.pl

Гэтую інфармацыю 26 красавіка пацвердзілі выданню se.pl у прэс-службе акруговай пракуратуры ў Варшаве.

Фота: se.pl

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля, значна перавысіў хуткасць. Паліцыянты паведамлялі, што машына ехала па трасе з хуткасцю ажно 220 км/г.

Чытайце таксама:

У Аўстрыі беларус на фуры ўрэзаўся ў легкавік, за рулём якога быў 87-гадовы мясцовы жыхар

Нецвярозы падлетак пашкодзіў тры аўтамабілі ў Мінску

У Дзюсельдорфе беларус параніў жонку нажом. Яго лавілі 10 паліцэйскіх машын

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
65
Абуральна
3
5
амса/адказаць/
28.04.2023
Мужык Хамсы, Ты-то адкуль узяўся на маю сівую галаву?
0
Мужык Хамсы/адказаць/
28.04.2023
амса, прыйшоў, убачыў, перамог!
28.04.2023
Мужык Хамсы, пакуль не прыйшоў, не ўбачыў, не перамог вось не трэба ля-ля
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера