Знайсці
26.04.2023 / 12:13РусŁacБел

У Дзюсельдорфе беларус параніў жонку нажом. Яго лавілі 10 паліцэйскіх машын

У нямецкім Дзюсельдорфе пасля сваркі 55-гадовы беларус параніў сваю 35-гадовую жонку нажом. Ён паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Пра гэта паведамляе выданне «Беларусь і свет».

Ілюстрацыйнае фота: AP

Інцыдэнт адбыўся ў сераду, 19 красавіка, у 07.20 раніцы ў кватэры беларускай пары на вуліцы Растокер-штрасэ. Муж напярэдадні святкаваў дзень нараджэння, і таму выпіваў. Затым у мужа і жонкі адбыўся канфлікт, падчас якога наш суайчыннік, які меў у арганізме каля 1,8 праміле, як мяркуецца, ударыў партнёрку нажом і ўцёк, пакінуўшы пацярпелую ў кватэры.

Сведкі выклікалі паліцыю. Прыбыўшы на месца, тыя знайшлі ў памяшканні жанчыну з моцным крывацёкам і пачалі вышук. Былі задзейнічаныя дзесяць патрульных машын, ачапілі раён. Мерапрыемствы завяршыліся паспяхова. Праз кароткі час праваахоўнікі змаглі затрымаць мужчыну недалёка ад месца злачынства.

Параненую даставілі ў бальніцу, яе жыццю больш нішто не пагражае. На месцы злачынства былі канфіскаваныя шматлікія доказы. Падазраваны знаходзіцца пад вартай, вядзецца расследаванне па справе аб замаху на забойства.

Чытайце таксама:

У Мілане беларуса абрабавалі і паранілі

Беларус загінуў пасля выбуху аўтамабіля ў Пецярбургу

Беларус загінуў падчас сплаву ў Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031