Знайсці
27.04.2023 / 15:293РусŁacБел

Абʼяднаны пераходны кабінет заклікаў узмацніць санкцыі на рэжым Лукашэнкі за катаванні палітвязняў

Абʼяднаны пераходны кабінет Беларусі выступіў з заявай у сувязі з умовамі турэмнага ўтрымання і станам здароўя Віктара Бабарыкі.

Віктара Бабарыку, які напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года быў самым папулярным сапернікам Аляксандра Лукашэнкі, зняволілі 18 чэрвеня 2020 года. У ліпені 2021 года яму прысудзілі 14 гадоў пазбаўлення волі нібыта за «легалізацыю сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» і «атрыманне хабару»

У сваёй заяве АПК звяртае ўвагу на становішча ў турме галоўнага канкурэнта Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта 2020 года, якога нават не дапусцілі да выбараў. Да Віктара Бабарыкі не дапускаюць адвакатаў і сваякоў, яго блізкія і грамадскасць не маюць магчымасці ўвачавідкі пераканацца, што яго стан з’яўляецца «здавальняючым», як гэта паведамляюць супрацоўнікі бальніцы, дзе ён знаходзіцца.

«Рэжым працягвае парушаць усе магчымыя міжнародныя стандарты абыходжання з вязнямі ў турмах. Само па сабе зняволенне Віктара Бабарыкі, экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта, не мае прававога абгрунтавання і з’яўляецца палітычна матываваным пераследам», — гаворыцца з заяве АПК.

Аб’яднаны пераходны кабінет заяўляе, што лічыць недапушчальным і немагчымым весці перамоўны працэс з рэжымам аб зняцці санкцый у сітуацыі, калі беларускія палітзняволеныя падвяргаюцца ў турмах катаванням, псіхалагічнаму ціску, рознабаковым неабгрунтаваным абмежаванням.

Паводле АПК, пачатак перамоў аб паслабленні санкцый магчымы выключна пасля спынення рэжымам рэпрэсій і вызвалення ў першую чаргу палітычных зняволеных, якія не павінны знаходзіцца за кратамі па меркаваннях гуманнасці: людзей з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянераў, непаўналетніх, шматдзетных бацькоў, жанчын.

АПК патрабуе дапусціць да Віктара Бабарыкі яго адвакатаў і сваякоў, даць магчымасць грамадскасці пераканацца ў тым, што стан Віктара Бабарыкі з’яўляецца «здавальняючым» і яму аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога.

АПК заклікае міжнародную супольнасць «напоўніцу выкарыстоўваць інструмент санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі як самы адэкватны цывілізаваны спосаб прыцягнення злачынцы да адказнасці за злачынствы, якія ён бесперапынна здзяйсняе супраць чалавечнасці».

Чытайце таксама:

«Увесь чорны». Што апошняе было вядома пра Віктара Бабарыку ў наваполацкай калоніі

У Бабарыкі ў лёгкіх, верагодна, знайшлі ваду — «Позiрк»

У Віцебску масава звальняюць людзей, якія падпісваліся за Віктара Бабарыку — праваабаронцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
14
Добрага ад іх не чакаем/адказаць/
27.04.2023
Нешта рыхтуецца ў расеі што гэтыя актывізаваліся, будзе канрэтная спроба нумар два ўпіхнуць Беларусь пад крэмаль
0
Историк /адказаць/
27.04.2023
Добрага ад іх не чакаем, России бы самой не развалится, всё к этому развалу России летит со скоростью Формулы 1...
3
За Свабоду!/адказаць/
27.04.2023
Добрага ад іх не чакаем, Падгарае ябацька? Так, санкцыі будуць толькі ўзмацняцца ў адказ на тэрор, няхай твой гаспадар спыніць тэрор, вызваліць людзей, адмовіцца ад улады, перастане быць саўдзельнікам у агрэсіі супраць Украіны, тады і санкцыі адменяць, а так, як ты жадаешь, каб снялі, а дыктатура і тэрор засталіся, так не будзе. Чакай 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031