Знайсці
27.04.2023 / 13:552РусŁacБел

Папугаяў навучылі карыстацца зумам, і яны перасталі пачувацца самотна

У дзікай прыродзе папугаі звычайна жывуць вялікімі чародамі, але ў якасці хатніх жывёл іх звычайна трымаюць паасобку або невялікімі групамі.

Ізаляцыя і нуда могуць выклікаць у птушак псіхалагічныя праблемы. Папугай пачынае неспакойна хадзіць, гайдацца на месцы, ці нават выдзіраць сваё пер’е. Як паказалі вынікі даследавання, відэазванкі могуць палепшыць якасць жыцця хатняга папугая.

Даследчыкі ў ЗША навучылі папугаяў сазвоньвацца па відэасувязі. Падчас эксперыменту птушкам давалі планшэт, затым паказвалі, як націскаць на кнопку званка і адказваць на выклік. Пры дапамозе гаспадароў папугаі дакраналіся да фатаграфіі іншай птушкі на экране планшэта, каб патэлефанаваць ёй.

Птушкі зрабілі 147 усвядомленых званкоў адна адной падчас даследавання. Яны сталі паводзіць сябе больш сацыяльна: часцей прыхарошвацца, дэманстраваць «суразмоўцам» свае цацкі, а некаторыя нават навучыліся новым словам і песням ад сародзічаў.

У мінскім заапарку могуць завесці пінгвінаў

У Белавежскай пушчы палічылі баброў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
27.04.2023
А ябатьки до сих пор не могут освоить программы для видео связи.
27.04.2023
блін (
а я мужыкам казала і кажу - у нас вельмі кампанейскі папугайка - ён чахне без кампаніі
я ім адразу казала - яму б дзяўчынку
а яны - ён тады не будзе размаўляць
эгаісты (
што ў выніку? ён сапраўды добра вымаўляе завучаныя фразы. але кажа іх у асноўным мне. калі чуе мое голас. тлумачэнне мужа, што папугаі лепш успрымаюць жаночы голас
папугайка ручны і вельмі разумны. і мужыкі шмат з ім забаўляюцца) але
я адчуваю, што ён усё роўна маркоціцца (
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930