Знайсці
25.04.2023 / 18:56РусŁacБел

Вялікабрытанія выдаткуе 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў на распрацоўку ўласнага «суверэннага» штучнага інтэлекту

Гэтыя інвестыцыі маюць дапамагчы краіне ў імкненні замацавацца ў якасці навукова-тэхнічнай звышдзяржавы да 2030 года.

Выява: vecteezy

Не паспелі чытачы «Нашай Нівы» пагараваць за Кітай, чые мадэлі штучнага інтэлекту будуць адлюстроўваць «каштоўнасці сацыялізму», як прыйшлі навіны ад урада Вялікабрытаніі. Прэм'ер-міністр Рышы Сунак і сакратарка па тэхналогіях Мішэль Донэлан паабяцалі першапачаткова вылучыць 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 124,5 мільёна даляраў) для стварэння працоўнай групы, якая зоймецца распрацоўкай брытанскай мадэлі Foundation. Каманда мае распрацаваць штучны інтэлект, які ў ідэале зробіць краіну «сусветна канкурэнтаздольнай».

Ідэя стварэння «працоўнай групы» была натхнёная падобнай камандай, якая займалася распрацоўкай вакцыны супраць COVID-19 у разгар пандэміі, паведамляе Gov.uk. Група будзе падпарадкоўвацца непасрэдна прэм'ер-міністру і сакратарцы па тэхналогіях, а старшыня будзе абвешчаны гэтым летам.

Абяцаныя 100 мільёнаў ідуць у дадатак да 900 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (1,1 мільярда долараў), ужо выдзеленых у бюджэце Вялікабрытаніі на вылічальныя тэхналогіі, а менавіта на суперкамп'ютар і на спецыяльныя рэсурсы для даследавання штучнага інтэлекту.

Чыноўнікі ставяць амбіцыйныя планы. Прэм'ер-міністр Рышы Сунак сказаў, што выкарыстанне патэнцыялу ШІ прынясе велізарныя магчымасці для росту эканомікі, стварэння вакансій, якія лепш аплачваюцца, і прагрэсу ў галіне аховы здароўя і бяспекі.

Спадарыня Донэлан дадала таксама, што надзейны ШІ можа зрабіць рэвалюцыю ў распрацоўцы новых метадаў медыцынскага лячэння, у змаганні са змяненнем клімату і ўвогуле мае палепшыць шматлікія грамадскія паслугі.

Дарэчы, Вялікабрытанія ўжо ў вялікай ступені прысутнічае ў галіне. Напрыклад, каманда Google DeepMind, якая базуецца ў асноўным у Лондане, праводзіць перадавыя даследаванні ШІ. Аднак нядаўні поспех ChatGPT, які з'яўляецца дзіцём амерыканскай кампаніі OpenAI, прымушае Вялікабрытанію актывізаваць высілкі ў сваім намаганні стаць самай інавацыйнай эканомікай у свеце — так фінансаванне адбылося пасля мерапрыемства Business Connect, якое аб'ядноўвае ўрад і прамысловасць у гэтым імкненні.

Чытайце таксама:

Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам

Вялікабрытанія заблакавала трансляцыю выступу Львовай-Бяловай у Радзе Бяспекі ААН словамі «Хай выступае ў Гаазе»

Украінскія экіпажы вяртаюцца ва Украіну пасля навучання на брытанскіх танках Challenger 2

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031