Знайсці
05.04.2023 / 07:171РусŁacБел

Вялікабрытанія заблакавала трансляцыю выступу Львовай-Бяловай у Радзе Бяспекі ААН словамі «Хай выступае ў Гаазе»

У сераду ўпаўнаважаная ў правах дзіцяці пры прэзідэнце Расіі Марыя Львова-Бялова, абвешчаная ў вышук Міжнародным крымінальным судом у Гаазе разам з самім Уладзімірам Пуціным, павінна выступіць на пасяджэнні Рады Бяспекі ААН, дзе ў гэтым месяцы старшынюе Расія. Менавіта расійская дэлегацыя арганізавала нефармальнае пасяджэнне на тэму «эвакуацыі дзяцей з зоны канфлікту» і запрасіла Львову-Бялову, паведамляе Радыё Свабода.

Аднак Вялікабрытанія настаяла на тым, каб ніякай відэатрансляцыі гэтага пасяджэння не было, паведаміла брытанская дэлегацыя ў твітар-акаўнце. Брытанскі пасол таксама адмовілася прысутнічаць на гэтым пасяджэнні асабіста. «Калі спадарыня Львова-Бялова хоча расказаць пра свае дзеянні, яна можа зрабіць гэта ў Гаазе», — заявіла брытанская місія.

Як адзначае New York Times, блакаванне трансляцыі азначае, што ніякі відэазапіс не будзе захаваны на сайце ААН і пастфактум. Для трансляцыі патрабуецца згода ўсіх 15 членаў Рады Бяспекі, пастаянных або часовых, і пярэчанні бываюць рэдка. Зрэшты, па даных газеты, у мінулым месяцы Кітай падобным чынам заблакаваў трансляцыю пасяджэння, прысвечанага парушэнням правоў чалавека ў Паўночнай Карэі.

Намеснік пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Дзмітрый Палянскі напісаў у твітары, што Расія арганізуе альтэрнатыўную трансляцыю выступу Львовай-Бяловай.

Таксама ён прыгразіў, што Расія будзе разглядаць гэты выпадак як прэцэдэнт, каб блакаваць трансляцыі абмеркаванняў, ініцыяваных заходнімі краінамі. Заходнія краіны ў апошнія месяцы неаднаразова арганізоўвалі пасяджэнні, прысвечаныя, напрыклад, зверствам расійскіх войскаў ва Украіне.

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
1
Андрусь/адказаць/
05.04.2023
Дзіўна, што краіна-спонсар тэрарызму, якая ўвогуле ніколі не была сярод чальцоў ААН і ніхто яе туды не прымаў, яшчэ можа не проста быць у Радзе бяспекі, але і старшынстваваць там у разгар развязанай ёй агрэсіўнайй вайны. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031