Знайсці
11.04.2023 / 22:057РусŁacБел

Прапала памятная таблічка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне

У Беларусі зафіксавалі яшчэ адзін акт вандалізму на могілках жаўнераў Арміі Краёвай. З каменя на невялікіх могілках каля вёскі Варзяны Астравецкага раёна знікла памятная шыльда, паведамляе Саюз палякаў Беларусі.

Памятны камень у Варзянах без шыльды. Фота: glosznadniemna.pl

На гэтых могілках пахаваныя 18 байцоў 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, якія загінулі ў бітве з нямецкімі войскамі, якая адбылася каля гэтай вёскі 31 студзеня 1944 года.

Памятны камень у Варзянах яшчэ з шыльдай. Фота: glosznadniemna.pl

Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі рэжым Лукашэнкі вядзе планамернае знішчэнне ці апаганьванне пахаванняў польскіх жаўнераў часоў Другой сусветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурконты, а таксама ў горадзе Іўе.

Чытайце таксама:

Пасля артыкула «СБ» на Лідчыне пашкодзілі помнік на магіле палякаў

Улады разбурылі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай. Гэтым разам — пад Гроднам

У Воранаўскім раёне нішчаць могілкі жаўнераў Арміі Краёвай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
20
0
Вади/адказаць/
12.04.2023
Это полное дно. Так унизить поляков в святой праздник! Режим даже не заметил , как превратился в жалкую копию фашистского.
0
апува/адказаць/
12.04.2023
есил закрыть жд??? а???
0
Ёсік/адказаць/
12.04.2023
Цікава паглядзець на таго вырадка, хто гэта зрабіў. Мо тыя менты, што прыязджалі да баптыста лекцыю ладзіць? Нам сказалі, мы людзі маленькія, мы зрабілі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031