Знайсці
05.04.2023 / 21:506РусŁacБел

Прэм'ер-міністр Польшчы: Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, выступаючы ў сераду перад журналістамі разам з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, што напад на Украіну стаў пачаткам канца агрэсіўнай Расіі.

«Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы. Крэмль і Пуцін, Масква хацелі канца Украіны. Але сёння мы бачым, што гэтая вайна з'яўляецца пачаткам канца для Расіі, агрэсіўнай Расіі — такой, якой мы яе ведаем, але таксама і пачаткам зусім новай Еўропы», — сказаў Маравецкі на супольнай з Зяленскім прэс-канферэнцыі.

«Расія ўжо прайграла вайну і барацьбу за душы ўкраінцаў. І я перакананы, што Расія таксама прайграе і гэтую вайну за Украіну, і ўрэшце прайграе ў вайне за дамінаванне ў нашым рэгіёне», — сказаў польскі прэм'ер.

Уладзімір Зяленскі і Матэвуш Маравецкі сёння падпісалі пратакол аб пастаўках Украіне вайсковай тэхнікі, у прыватнасці, польскіх бронетранспарцёраў Rosomak. Пра куплю Украінай ста такіх машын паведамлялася ў сакавіку.

Таксама Украіне будуць пастаўленыя самаходныя мінамёты Rak, пераносныя зенітна-ракетныя комплексы Piorun, знішчальнікі МіГ і іншая зброя.

Чытайце таксама:

Зяленскі гэтым разам узгадаў Беларусь. І сарваў апладысменты

Дуда расказаў, колькі знішчальнікаў МіГ-29 Польшча перадае Украіне

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
1
Олег/адказаць/
06.04.2023
[Рэд. выдалена]
1
Лепей ужо ня стане/адказаць/
06.04.2023
Lićvin, ды ня будзе ўжо ні альянсу нічога, нашыя дзяды абралі савок і гэты савок застанецца з намі да канца нашага жыцця і далей, перамены не надыйдуць у Беларусі.
0
Рэальнасьць /адказаць/
06.04.2023
дочка Максима Дизайнера, Тролі добра зарабляюць у Крамлі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера