Знайсці
05.04.2023 / 21:1626РусŁacБел

Зяленскі гэтым разам узгадаў Беларусь. І сарваў апладысменты

Выступаючы на плошчы ў Варшаве, куды прыйшло яго паслухаць шмат людзей, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, бадай, упершыню з пачатку вайны згадаў пра тое, што верыць у перспектывы вольнай Беларусі. 

«Дарагі польскі народ!

Я ўпэўнены, ты ведаеш, што салідарнасць ахоплівае цяпер больш, чым лёс нашых двух народаў. Калі мы з вамі вольныя — гэта гарантыя, што свабода будзе моцнай ва ўсіх нашых краінах-суседзях, у Еўрасаюзе.

Румынія, Славакія, Літва і іншыя краіны Балтыі — усе мацнейшыя, калі мы вольныя.

Калі мы вольныя — гэта гарантыя, што свабода выстаіць у Малдове, не пакіне Грузіі, і прыйдзе — абавязкова прыйдзе — у Беларусь», — сказаў Зяленскі.

У гэтым месцы ўкраінскі прэзідэнт атрымаў моцныя апладысменты: сярод людзей, якія прыйшлі яго слухаць, было шмат беларусаў.

Чытайце таксама:

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
130
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4
1
баьруйчанін/адказаць/
06.04.2023
Dzianis, Яшче 10 месяцау таму калі з Украіна наракал секретарь РНБО Украіна " німа у белапусау казацкага духа"????)))??? Так сабе вартасць дзля беларуса у Беларусі " дух казацкі" На мой беларуса густ " казацкі" смярдзіць ні лепш за " рускі" Чамусці у Беларусі ці па асобку адзін за водным з'яулялісь ці абодва разам
0
Петро/адказаць/
07.04.2023
Максим Дизайнер,шызанутыя геапалітычныя параўнаньне - рускі стыль. Як пра незалежнасьць Шатландыі і Тэхаса. Рускі Ванька ну зусім дурны стаў 
0
Ліцьвін ))/адказаць/
07.04.2023
Людмила, 101% вымушаны. Толькі як на мой розум не ЕС тут задае тон, а непасрэдна ЗША. Менавіта ж ЗША анансавалі сваю пазіцыю як рэгіянальную бяспеку, а не лакальнае аднаўленне межаў украінскай дзяржавы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031