Знайсці
05.04.2023 / 11:044РусŁacБел

Ураджэнец Гомеля ўзначаліў спіс найбагацейшых бізнэсменаў Расіі па версіі Forbes. Яго багацце ацэньваецца ў $25,2 млрд

Заснавальнік «Еўрахіма» і «Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі» Андрэй Мельнічэнка ўпершыню стаў лідарам рэйтынгу найбагацейшых бізнэсменаў сярод расіян па версіі часопіса Forbes. За год яго багацце падвоілася.

Андрэй Мельнічэнка. Фота: Wikimedia Commons

У сусветным спісе мільярдэраў па версіі Forbes Андрэй Мельнічэнка займае зараз 58-е месца.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі. Вучыцца ён зʼехаў у Маскву, застаўся жыць у Расіі. Сын савецкага фізіка, Мельнічэнка кінуў навучанне, калі ў 1991 годзе распаўся СССР, каб заснаваць сетку пунктаў абмену валюты. Праз два гады ён заснаваў свой банк. Кампаніі Мельнічэнкі, у якіх працуе больш за 100 тысяч чалавек, за апошнія 15 гадоў інвеставалі каля 23 мільярдаў даляраў у вытворчасць угнаенняў і вугалю.

Мельнічэнка трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі ў сакавіку 2022 года і ЗША ў жніўні 2022 года. Ён назваў санкцыі «абсурднымі і бессэнсоўнымі» і аспрэчвае іх. 

9 сакавіка праз санкцыі ён пакінуў склад акцыянераў «Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі».

У сакавіку мінулага года бізнэсмен назваў вайну ва Украіне трагедыяй і заклікаў спыніць яе.

«Будучы рускім па нацыянальнасці, беларусам па нараджэнні і ўкраінцам па крыві, я адчуваю вялікі боль і замяшанне, калі бачу, як змагаюцца і гінуць брацкія народы», — сказаў мільярдэр. Яго маці — украінка.

Багацце амаль усіх расійскіх мільярдэраў, паводле Forbes, за год вырасла.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
6
0
Lićvin/адказаць/
05.04.2023
Дональд , даў безумоўна... Калабарацыю 8⁠-⁠)
0
Юрий/адказаць/
05.04.2023
Дональд ,Фига принимается в зачет?  Тогда дал....
0
Макар/адказаць/
05.04.2023
Хороший кандидат на добавление в санкционные списки
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930