Знайсці
04.04.2023 / 08:373РусŁacБел

Васкрасенскі распавёў, як сустракаўся з Пачобутам дзеля яго вызвалення

Юрый Васкрасенскі ў інтэрвʼю праграме «Панарама» расказаў, як па ініцыятыве польскіх дыпламатаў арганізаваў сустрэчу з палітвязнем, актывістам польскай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам. Гэта адбылося «прыкладна паўтара года таму». Імаверна, перамовы ішлі пра ўмовы вызвалення і прымусовага вывазу Пачобута ў Польшчу.

Андрэй Пачобут. Фота: БелТА

«Па просьбе польскага боку я звярнуўся да следчых органаў, і яны ласкава дазволілі сустрэцца з Пачобутам утрох: Пачобут, польскі пасол і я. Гэтая сустрэча адбылася ў Следчым камітэце прыкладна паўтара года таму з мэтай нармалізацыі адносін, спынення эскалацыі», — кажа Васкрасенскі.

Але, паводле яго, сустрэча не стала для Васкрасенскага прыемнай. Пачобут не быў спагадлівым з былым членам штаба Бабарыкі.

«Ён паспрабаваў накінуцца на мяне, і атрымаў адпаведны адпор», — згадвае Васкрасенскі, якому было, відаць, не салодка.

«Для мяне да гэтага часу загадка, чаму ён так паводзіў сябе. <…> Я падумаў: можа, ён і ў Польшчу не жадае вяртацца (гэта хлуслівае сцвяржэнне, Пачобут нарадзіўся ў Беларусі і грамадзянін Беларусі — НН)», — сказаў Васкрасенскі, які сам працуе на лукашэнкаўскія спецслужбы і ўхваляе дзеянні ўладаў.

У 2021 годзе Беларусь вызваліла трох актывістак польскай меншасці. Гэта Ганна Панішава, Марыя Цішкоўская і Ірэна Бярнацкая. Яны былі высланыя з Беларусі ў Польшчу.

У сакавіку 2022 года кіраўніцу незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты і перавялі пад хатні арышт.

9 лютага на 8 гадоў калоніі асудзілі журналіста Андрэя Пачобута.

Польшча не пакідае спробаў вызваліць яго. «Калі Андрэй Пачобут заўтра будзе вызвалены, паслязаўтра будзе адкрыты праход у Баброўніках», — сказаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Камінскі.

Чытайце таксама:

Польшча дамаглася вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі — прадстаўнік МЗС

Лукашэнка адказаў, на каго гатовы абмяняць палітвязня Пачобута

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
41
0
конь/адказаць/
04.04.2023
Пра што можа Пачобут размаўляць з Васкрасенскім? Васкрасенскі ніхто, нуль. Ён ніколі не зразумее, што не ўсё можна прадаць, не ўсё можна купіць.
04.04.2023
[Рэд. выдалена]
18
Денис/адказаць/
04.04.2023
конь, т.е. его просто так пускают в ЕС? Чувак ездит где хочет и когда хочет. Розовые очки стоит снимать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031