На іспанскім курорце прадаюць «Лідскі квас» па шалёнай цане
У іспанскім курортным горадзе Марбелья, які знаходзіцца на поўдні Іспаніі, прадаецца «Лідскі квас», і каштуе ён амаль у восем разоў даражэй, чым у Беларусі. На гэта звярнулі ўвагу ў тэлеграм-канале «Мерзкий Кокобай», дзе і з'явілася адпаведная фатаграфія.
Мяркуючы па здымку, за паўтаралітровую бутэльку «Лідскага квасу» ў адным з гандлёвых пунктаў Марбельі просяць ажно 7,6 еўра. Па афіцыйным курсе, устаноўленым на 10 сакавіка 2023 года, гэта без малога 23 беларускія рублі.
У беларускіх крамах гэты напой у аналагічнай 1,5-літровай тары каштуе прыкладна 3 рублі.
Чытайце таксама:
Тварог, селядзец і «Графскія разваліны». Якіх беларускіх прадуктаў не хапае эмігрантам?
«Бегчы не дадуць». Прэтэнзіі вялікія, але ўсе менеджары на свабодзе. Як і для чаго кашмараць «Лідскае піва»?