Знайсці
04.03.2023 / 21:461РусŁacБел

Сем'ям мабілізаваных у Маскве дадуць вяндліну і стронгу за кошт гарадскога бюджэту

Дзяржустанова ўрада Масквы аб'явіла конкурсы на пастаўку «харчовых набораў» і «падарункавых чайных набораў з прысмакамі» для «членаў грамадскіх арганізацый і членаў сем'яў мабілізаваных». Дакументы апублікаваныя на сайце дзяржзакупак, звярнула ўвагу Tayga.info.

У харчовы набор увайшлі вяндліна ў вакуумнай упакоўцы (300 гр.), стронга ў вакуумнай упакоўцы (200 гр.), кавалак сыру 45% тлустасці, пакуначак цукерак (200 гр.), 100 грамаў чорнай гарбаты і 95-грамовая банка з распушчальнай кавай.

Такіх пасылак спатрэбілася 800 (па $27 за адну). У «салодкі» набор увайшлі чай, кава, торт «мядовік», зефір у шакаладзе і ўпакоўка з дзевяці відаў печыва (вагой 345 грамаў або больш). Улады замовілі 320 такіх набораў (па 1,25 тыс. за кожны). Кантракты амаль на $26500.

Грошы выдзеляць з бюджэту Масквы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Акупантам Акупантава/адказаць/
04.03.2023
Аддаў жыццё за нездаровыя амбіцыі палітыканаў - атрымай мядовік. Нармальна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930