Знайсці
01.03.2023 / 13:211РусŁacБел

Будынак на праспекце Пераможцаў, дзе знаходзіўся галаўны офіс «Трайпл», выставілі на продаж. Колькі каштуе і як там унутры?

На абʼяву аб продажы чорнага офіснага будынка на праспекце Пераможцаў, што зʼявілася на сайце агенцтва нерухомасці «Сільван-Інвест», звярнуў увагу Оnliner.

Абʼект знаходзіцца на праспекце Пераможцаў, 51/2, насупраць Камсамольскага возера і парку Перамогі.

— Цана ўсяго будынка плошчай 6585 «квадратаў» — $ 13000000 па курсе, — распавёў Андрэй Смолка, агент «Сільван-Інвест», якому даверылі продаж абʼекта.

Прадаецца і падземны паркінг на 20 машына-месцаў, цана аднаго — $ 20 тысяч па курсе.

У будынку восем паверхаў, ёсць варыянт выкупіць толькі адзін. Напрыклад, самы танны, сёмы на 317 «квадратаў», абыдзецца ў $951 000, а за пяты паверх (на 778 метраў) просяць $2 334 000 у эквіваленце.

На фота на адным з паверхаў можна разгледзець мэблю ў палацавым стылі: раскошныя крэслы, карціны на сценах, масіўныя драўляныя сталы. Андрэй Смолка патлумачыў, што мэблю можна купіць «па дамоўленасці».

У гэтым будынку знаходзяцца офісы розных кампаній, у тым ліку тут размяшчаўся галаўны офіс «Трайпл». Кампанія падала заяву аб эканамічнай неплацежаздольнасці ў 2020 годзе. Многія абʼекты, якія належалі ёй, выстаўляліся на аўкцыён.

Чытайце таксама:

Зноў выставілі на таргі маёмасць «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску 

Элітны фітнэс-клуб Чыжа за месяц патаннеў на 375 тысяч даляраў

Як Чыж і яго таемны літоўскі партнёр зарабілі мільярды на хітрай нафтавай схеме

Этнавёску на радзіме Юрыя Чыжа прадаюць, але браць пакуль ніхто не хоча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4
01.03.2023
Там только трупака ленина не хватает. Совковый интерьер в стиле зеленой лампы и секретарши с начесом)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031