Знайсці
01.03.2023 / 12:1116РусŁacБел

Лукашэнка Сі Цзіньпіну: Мы вельмі перажывалі за поспех чарговага зʼезда Камуністычнай партыі Кітая, мы вельмі хваляваліся

Лукашэнка сёння праводзіць сустрэчу з Сі Цзіньпінам. Ён павіншаваў старшыню КНР з «найвялікшым даверам кітайскага народа на зʼездзе Кампартыі Кітая».

«Паважаны старшыня, дарагі сябар беларускага народа. Перш за ўсё чарговы раз хачу павіншаваць цябе з найвялікшым даверам кітайскага народа. У сваім віншаванні ад імя прэзідэнта Беларусі, маёй сямʼі я сумленна выказаўся аб тым, што мы вельмі перажывалі за поспех чарговага зʼезда Камуністычнай партыі Кітая. Мы вельмі хваляваліся. Хоць можна было і не хвалявацца. Але, тым не менш, за сяброў заўсёды хвалюешся», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка прапанаваў Кітаю стварыць сумесныя прадпрыемствы і развіваць кааперацыю.

«Нашы вытворцы зацікаўленыя ў вывучэнні кампетэнцый і тэхналогій кітайскіх кампаній у выпуску рухавікоў, трансмісій, мастоў, іншых вузлоў і агрэгатаў. Прапаную стварыць сумесныя прадпрыемствы ў галіне станкабудавання, электратранспарту, вытворчасці дэталяў для сельскагаспадарчай тэхнікі як у Беларусі, так і ў Кітаі. Кааперацыя дапаможа павысіць канкурэнтаздольнасць прадукцыі», — сказаў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
13
Ха-ха
38
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
7
0
даведка/адказаць/
01.03.2023
Китай поделился технологиями для БНБК, чтобы кормить качественными кормами огромный по масштабу свинокомплекс на триста тысяч свиней, мясо которых будет поставляться в непереработанном виде прямиком в Китай. Чем не прорыв?.. Дерьма в заповедную природу.
0
Гость /адказаць/
01.03.2023
Аж причмокивает…
0
Жвір/адказаць/
01.03.2023
А ўжо як у Кітаі хваляваліся, і нават плакалі, калі ты прайграў выбары жанчыне(!).
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031