Выйшаў па-беларуску адзін з найлепшых раманаў Хэмінгуэя
Раман «І ўзыходзіць сонца» Эрнеста Хемінгуэя ў перакладзе Юркі Гаўрука ад выдавецтва «Кнігаўка» ўжо ў продажы. Неўзабаве з’явіцца і электронная версія.
Кніга выйшла ў мяккай вокладцы і такім жа фармаце, у якім выдавецтва «Янушкевіч» выдавала кнігу Джорджа Оруэла «1984». Цана — 29,90 злотых, замовіць можна тут.
У Беларусі папяровая кніга па вядомых прычынах прадавацца не будзе, але неўзабаве мае з’явіцца электронная версія.
Раней выдавец Андрэй Янушкевіч, якога ў Беларусі пазбавілі ліцэнзіі, запусціў праект «Магістрат «Кнігаўка»» для аднаўлення выдавецкай дзейнасці ў Польшчы.
Чытайце таксама:
Магістрат «Кнігаўка»: Рада культуры запускае першы праект «беларускага Патрэона»
«Гані быкоў — вярнецца доля!» Выдавец Янушкевіч паказаў вокладку кнігі Хэмінгуэя






Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцяў
 4
Каментары
100
Жвір/адказаць20.02.2023
Цудоўна. Шмат чытаў Хэмінгуэя. Чамусьці найбольш трывала памяць павяртаецца да апавяданьня(усяго-та) "Сьнегі Кіліманджара",..хаця й іншае не забытае, але чамусьці гэта цягне да сябе асабліва.
А першае знаёмства з творчасьцю пісьменьніка адбылося ў 10-ці гадовым узросьце, "Стары й мора". Доўга захоўваў тую кніжыцу, бо была падорана (і падпісана мне) аднакласьніцай, але падобна, што згубіў, не знаходжу. Можа шчэ знайду, бо ня ўсё перапароў там.
00
Максим Дизайнер/адказаць23.02.2023
⤷Жвір,
Жыццем загран оституток не интересуемся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Масава да нас звяртаюцца людзі». У Гродне б'юць трывогу ў сувязі з наплывам рэптылій
 3
На аўкцыён выставілі гарналыжны комплекс «Лагойск»
 5
Беларускія турысты выбіраюць Расію? Як змянілася геаграфія паездак беларусаў за мяжу ў 2022 годзе
 10
Сам на сябе выклікаў міліцыю, раўнаваў да Ціханоўскага, хацела «падабцасніка». З якіх прычын беларусы разводзяцца?
«Жонка часам не разумее, чаго ад яе хоча дачка». Беларус і полька выхоўваюць дзіця адразу на дзвюх мовах
 8
Аршанскую пенсіянерку з інваліднасцю асудзілі да калоніі за каментар у «Аднакласніках»
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера