Знайсці
22.12.2022 / 16:502РусŁacБел

Магістрат «Кнігаўка»: Рада культуры запускае першы праект «беларускага Патрэона»

Беларуская рада культуры абвяшчае збор грошай у падтрымку выдавецтва Андрэя Янушкевіча. Робіцца гэта паводле канцэпцыі магістрата — супольнасці беларусаў, што дамаўляюцца цягам пэўнага перыяду падтрымліваць перспектыўныя і прабеларускія праекты вылучэннем вызначанай сумы грошай.

Фота: старонка выдавецтва ў фэйсбуку

Магістрат «Кнігаўка», як яго назвалі стваральнікі, скіраваны на аднаўленне выдавецкай дзейнасці Андрэя Янушкевіча. Яго выдавецтва «Янушкевіч» было адным з самых паспяховых у краіне, пакуль яго не знішчылі беларускія ўлады, піша mahistrat.byculture.org.

Цяпер Андрэй Янушкевіч хоча наладзіць працэс выпуску беларускіх кніг за мяжой. Для гэтага трэба шмат чаго: вырашыць юрыдычныя пытанні, наладзіць лагістыку распаўсюду кніг, сфарміраваць новую каманду ды сабраць чытачоў, якія цяпер знаходзяцца ў розных краінах. Для гэтага Рада культуры і прапануе падтрымаць Янушкевіча.

Перыяд дзейнасці «Кнігаўкі» — 6 месяцаў: з 22 снежня па 23 чэрвеня. Каб стаць удзельнікам магістрата, трэба падпісацца на ахвяраванні паводле аднаго з двух тарыфаў і штомесяц выдаткоўваць або 10, або 20 даляраў на карысць выдавецкай справы.

Сябра магістрата атрымае і невялікія бонусы, якія будуць залежаць ад выбранага тарыфу. Сярод магчымых бонусаў: прыярытэтны доступ да новых выданняў, 10% зніжка на ўсе кнігі выдавецтва, што выйдуць цягам магістрата, удзел у штомесячных стрымах з Андрэем Янушкевічам, дзе той будзе расказваць пра вынікі магістрата, эксклюзіўны падарунак ад Янушкевіча і, пры ўмове ўдзелу ў магістраце цягам 6 месяцаў, электронны сертыфікат удзельніка.

Што выдавец плануе зрабіць на гэтыя грошы? Перадусім, у планах Андрэя Янушкевіча — выдаць наступныя кнігі: «Кароль» Шчэпана Твардаха, «І ўзыходзіць сонца…» Эрнэста Хэмінгуэя, новыя кнігі беларускіх аўтараў Евы Вайтоўскай, Альгерда Бахарэвіча, Валера Гапеева, Аляксандра Кудрыцкага. Выдавецтва таксама вяртаецца да рыхтавання перакладаў серый пра Гары Потэра Джоан Роўлінг, «Ведзьмара» Анджэя Сапкоўскага, «Гаспадара Ледзянога Саду» Яраслава Гжэндовіча. Але ж магістрат патрэбны і для таго, каб наладзіць распаўсюд кніг і іх продаж.

Падтрымаць праект можна тут.

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства». Гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Плаціш 10 даляраў у месяц — і атрымоўваеш культурную праграму на святы. Беларус прапануе новы падыход

Беларускай незалежнай культуры далі 2 мільёны еўра. На што яны пойдуць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Чытач/адказаць/
22.12.2022
“Дарога” Кормака Маккарці - выдатнейшая рэч. Выключна раю пачытаць, хто незнаёмы з ёй
0
культурыст/адказаць/
22.12.2022
Ідэя крутая. Толькі б прапаванаў большую гібкасць тарыфаў: нехта 1$ толькі здольны ахвяраваць, а хтосьці і 100 адшкадуе.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031