Знайсці
20.02.2023 / 19:214РусŁacБел

МАК патлумачыў, як рэпрэсаваныя беларускія спартсмены змогуць выступіць на Алімпіядзе-2024

Ужо вядома, што спартсмены з Расіі і Беларусі з-за вайны ва Украіне не змогуць выступіць на Алімпіядзе 2024 года ў Парыжы пад сцягамі адпаведных краін. Але яшчэ невядома, ці змогуць яны пабываць там пад нейтральнымі сцягамі. Але што рабіць тым беларускім спартсменам, якія рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі і ў якіх няма шанцаў быць уключанымі ў зборную, якую фармуюць у Мінску, пад якім бы сцягам яна ні выступала? Міжнародны алімпійскі камітэт пракаментаваў гэтую сітуацыю. 

«Спартсмены могуць скарыстацца стыпендыяй атлета-ўцекача. Каб мець права на яе атрыманне і быць выбраным у склад алімпійскай зборнай уцекачоў, спартсмен павінен быць прызнаны ўцекачом у краіне свайго пражывання», — гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МАК.

У МАК падкрэслілі, што стыпендыя атлета-ўцекача даецца толькі пасля падачы адпаведнай заявы Нацыянальным алімпійскім камітэтам краіны, у якой знаходзіцца спартсмен пасля вымушанай эміграцыі.

Міжнародны алімпійскі камітэт «падтрымлівае рэгулярныя кантакты з Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (БФСС) і адміністрацыяй НАК Беларусі», каб вырашаць «любыя канкрэтныя праблемы, якія закранаюць спартсменаў і членаў беларускай алімпійскай супольнасці».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
20.02.2023
Інакш кажучы, ніяк не патрапяць. Хто з'ехаў, улады не абвесцяць уцекачам, так, самі з'ехалі, ніхто іх не выганяў.
1
гоблен/адказаць/
20.02.2023
Ёсік, вы гигант мысли:)
0
БЧБ каманда на алімпіядзе/адказаць/
26.02.2023
Ёсік,Краіна пражывання гэта не Беларусь! іншая краіна павінна абвясціць уцекачом 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера