Знайсці
20.02.2023 / 15:227РусŁacБел

Вальфовіч анансаваў змены ў Канцэпцыі нацбяспекі

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч на нарадзе ў Лукашэнкі расказаў пра будучыя змены ў Нацыянальнай канцэпцыі бяспекі.

Фота: БелТА

Падрабязнасцяў мала. Як піша БелТА, у новым праекце Канцэпцыі нацбяспекі з'явілася, напрыклад, градацыя пагроз —рызыка, выклік і непасрэдна сама пагроза. Так, рызыка азначаная як небяспека нацыянальным інтарэсам, якая зараджаецца, выклік — небяспека, якая аб'ектыўна фармуецца, пагроза — рэальная небяспека нацыянальным інтарэсам.

«Скарэктаваныя паняцці крыніцы пагрозы і ўласна самой пагрозы нацыянальнай бяспецы. У пералік стратэгічных нацыянальных інтарэсаў упершыню ўключаныя новыя палажэнні аб неабходнасці ўсямернай абароны народа Беларусі як унікальнай гістарычнай супольнасці і адзінай крыніцы дзяржаўнай улады», — выказаўся Аляксандр Вальфовіч.

У ліку нацыянальных інтарэсаў замацаваныя нацыянальная самабытнасць, дабрабыт і росквіт, сацыяльная адказнасць грамадзян, грамадская згода.

Таксама з'явіўся новы тэрмін — «электаральны суверэнітэт». Аляксандр Вальфовіч патлумачыў, што гэта «права без умяшання звонку праводзіць выбары і рэферэндумы».

Асобным новым блокам у канцэпцыі замацаваная біялагічная бяспека. З'яўленне гэтай сферы тлумачыцца ў тым ліку пандэміяй і яе ўплывам на палітычную сістэму і эканоміку. БелТА піша, што ўлічвалася таксама «выяўленне біялабараторый, арганізаваных пад эгідай ЗША, на тэрыторыі Украіны і іншых постсавецкіх краін» (легенда прапагандыстаў).

З'явіліся новыя суб'екты нацбяспекі — Усебеларускі народны сход, статус асобных суб'ектаў нацбяспекі нададзены органам пракуратуры і КДК. 

Праект канцэпцыі абяцаюць вынесці на абмеркаванне, але гэта хутчэй фармальнасць, бо ён ужо падтрыманы Лукашэнкам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
18
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12
0
ПОЗДНО./адказаць/
20.02.2023
Секретарь, по белоруской земле, роются и ползают полчища варваров ордынцев, страна не распоряжается, ни экономикой ни политикой.
Все продано и распрдано русне.
А ты блаболишЪ о безопасности.
ПОЗДНО. ВСЕ ПРОС ...О ЛКОЙ
0
даведка/адказаць/
20.02.2023
Секретарь этот сам понаехал из России...
0
Людмила/адказаць/
21.02.2023
Вся бсср номенклатура кишит этими ватниками особенно в кгб и армии. Все это плоды политики лукавого с московитами (прибыль в обмен на суверенитет). Настоящие предатели и изменники во всей красе. Именно к ним и бутут применены эти высшие меры, которые они сами и нарисовали.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930