Знайсці
27.10.2009 / 16:202РусŁacБел

Анатоль Сыс. Сэрца

    Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
    кроў балюча крапала на маю душу
    з голкі дыяментавай аж у тры караты —
    вось якое дзіва я ў грудзях нашу...

Тыдзень Сыса на НН — у гэтыя дні пракляты паэт мог бы святкаваць 50-ы дзень нараджэння.

    Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
    кроў балюча крапала на маю душу
    з голкі дыяментавай аж у тры караты —
    вось якое дзіва я ў грудзях нашу.

    А бывае, падаю з усяго размаху,
    дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць
    аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, —
    ні віном, ні лекамі боль той не суняць.

    Дзе ўпаду, каб ведаў я, дык падклаў падушку б,
    але ж вочы‑зоркі сочаць, на бяду,
    мабыць, цяжар кратаў датуль насіць мушу,
    пакуль у магілу‑матку не ўпаду.

    Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі,
    нітак не хапіла на апошні прэнт,
    а калі паўмёртвага мяне пакідалі,
    уваткнулі ў сэрца голку‑дыямент.

    Можа, каму трэба залатая нітка,
    голка з дыяменту, я вас папрашу,
    калі вам няцяжка, калі вам нябрыдка, —
    выратуйце сэрца, вызвальце душу!

    Гэта ж вельмі проста: нітку — у клубочак,
    голку — у скарбонку, што ў крыві — дарма,
    без віны ды боязі спіце сабе ўночы,
    ну а вашым ворагам сніцца хай турма.

    З матамі, вар’ятамі,
    з сабакамі іклатымі,
    ды пад аўтаматамі
    з залатымі кратамі
    будзе
    хай
    яна!

* * *

Першы радок гэтага верша Сыс пазычыў у паэта Алеся Філіповіча і разгарнуў іх у містэрыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930