Рыкард Ёзвяк: ЕС на гэтым тыдні мае ўзгадніць новыя санкцыі супраць Беларусі
На гэтым тыдні Еўрасаюз павінен узгадніць чарговы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, паведаміў у сацсетках брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.
Раней у СМІ паведамлялася, што пад новыя санкцыі трапяць тавары і тэхналогіі падвоенага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах. Таксама пад абмежаванні трапяць цэлыя сектары эканомікі — нафта, вугаль, сталёвая прадукцыя і золата. Акрамя таго, санкцыі, як мяркуецца, закрануць авіяцыйны і энергетычны сектары краіны.
Раней аналагічныя санкцыі ЕС увёў супраць Расіі.
Праз пару тыдняў, як піша Ёзвяк, Еўрасаюз плануе прадставіць і дзясяты пакет санкцый супраць Расіі. Іх плануюць узгадніць да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
6
1
0
0
0
0
Каментары
62
Ц/адказаць/30.01.2023
Наконец-то! Тотальный бан на весь экспорт людоеда!
20
ПачварамПачваравае!/адказаць/31.01.2023
Божа, ўзгадні!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
«Яны разрэзалі маю сукенку, я засталася голая — і пачалося». Беларуска, якую згвалтавалі на Балі, расказала, што было
 40
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера