Знайсці
30.01.2023 / 12:29РусŁacБел

Лідчука асудзілі на два з паловай гады калоніі за абразу Лукашэнкі і ўдзел у пратэстах

У судзе Лідскага раёна 26 студзеня асудзілі Юрыя Брэйву паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Федаровіч прызначыў Юрыю два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Разгляд справы пачаўся 25 студзеня.

Юрыя затрымалі 24 лістапада 2022 года першапачаткова за каментары ў сацсетках. Мужчына мае на ўтрыманні дзіця.

Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Брэйва Юрый Станіслававіч).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031