Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута
Украінскі генштаб у зводцы на раніцу панядзелка ўскосна пацвярджае, што расійскія войскі як мінімум блізкія да таго, каб узяць Бахмут у аператыўнае акружэнне, гэта значыць, перарэзаць асноўныя шляхі да яго.
Фота AP
Сярод населеных пунктаў, у раёне якіх украінскія вайскоўцы ў апошнія суткі адбівалі атакі, у ранішняй зводцы з'явілася вёска Ступачкі. Гэтая вёска размешчаная на дарозе, якая злучае Бахмут з горадам Канстанцінаўка, які быў для гарнізона Бахмута важным вузлом забеспячэння.
Ідуць баі, згодна са зводкай, і ў самім Бахмуте.
Пры гэтым генштаб піша ў зводцы, што на ліманскім, аўдзееўскім і запарожскім кірунках расіяне «вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні», а на бахмуцкім кірунку — «працягвалі наступальныя дзеянні».
2
0
4
0
31
7
Каментары
13
Реалистка/адказаць/23.01.2023
⤷ Танкаў як не было так і нябудзе, не дай Бог
11
Танкаў як не было так і нябудзе /адказаць/23.01.2023
⤷ Реалистка, не Бог гэта вырашае, а чалавек. Так званым еўрапейскім хаўруснікам не над та цікава перамога Украіны, мабыць у іх ёсць нейкія іншыя больш "важныя" справы.
00
Не/адказаць/23.01.2023
⤷ Танкаў як не было так і нябудзе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рыбаловаў і паляўнічых Шуневіч перавучыць у снайпераў
 7
Калі Трамп выйграе выбары, хто стане віцэ-прэзідэнтам?
 2
Стрыжак паўгода не піў алкаголю і падзяліўся высновамі
 4
Расійскі сенатар прапанаваў аб'яднаць Беларусь з Калінінградскай вобласцю. Але хутка адумаўся
 4
Бондарава стучала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
 16
Актрыса Джэніфер Эністан напіша мемуары, дзе раскажа праўду пра адносіны з Брэдам Пітам
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера