Знайсці
17.01.2023 / 16:071РусŁacБел

У Расіі Януковічу, Медзведчуку і Азараву прапанавалі стварыць урад Украіны ў выгнанні

Былы прэм'ер Украіны Мікалай Азараў, прарасійскі палітык Віктар Медзвядчук і збеглы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч павінны стварыць «урад у выгнанні». Пра гэта ў размове з ura.ru заявіў член-карэспандэнт Акадэміі вайсковых навук Расіі Уладзімір Козін.

Мікалай Азараў і Віктар Януковіч. Фота: «Украінская праўда» 

«Мікалай Азараў, Віктар Медзвядчук і Віктар Януковіч павінны сфармаваць урад у выгнанні са сваіх грамадзян, а не з грамадзян Расійскай Федэрацыі. Украіна, хоць і вядзе камбінаваную ўкраінска-натаўскую агрэсію супраць нас, яна суверэнная краіна. У яе ёсць свой прэзідэнт, свая судовая сістэма і гэтак далей. Рашэнне са стварэннем такога ўрада відавочна зацягнулася, але лепш позна, чым ніколі», — сказаў Уладзімір Козін.

Нагадаем, што Януковіч збег з Украіны ў лютым 2014 года ў выніку перамогі Рэвалюцыі годнасці. Азараў пакінуў Украіну ў студзені 2014 года пасля сваёй адстаўкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
38
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
17.01.2023
Астанавицесь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера