Рэцэпт на выхадныя. Хлебны пудынг з яблыкамі — арыгінальны і эканомны
Чэрствы хлеб не выкідайце. Калі не любіце размочваць яго ў каве з малаком, зрабіце з яго смачны пудынг, як англічане робяць. Пудынг з яблыкамі і разынкамі не горшы за звыклы яблычны пірог.
Фота: BBC Food
Каб зрабіць хлебны пудынг з яблыкамі, вам спатрэбіцца:
- 75 грамаў разынак
- 100 мілілітраў халоднага чаю
- 3 яблыкі ці грушы (або два яблыкі і адна груша)
- трошкі лімоннага соку
- 400 мілілітраў малака
- 125 грамаў масла + трошкі яшчэ для змазвання формы
- 3 яйкі
- 120 грамаў цукру (лепш браць карычневы)
- 2 чайныя лыжкі карыцы
- 1 чайная лыжка сушанага мускатнага арэху
- 1 чайная лыжка ванільнага экстракту
- палова вялікага бохана хлеба
- марожанае, заварны крэм ці смятана для падачы
- Пакладзіце разынкі ў невялікую міску, заліце іх чаем і пакіньце замочвацца.
- Аблупіце садавіну, выражце сярэдзінкі, нарэжце на долькі і пакладзіце ў міску з вадой і некалькімі кроплямі выціснутага лімоннага соку.
- Вышмаруйце маслам форму для запякання і разагрэйце духоўку да 200 градусаў.
- Павольна разагрэйце малако ў каструлі, потым дадайце масла і дайце яму растаць. Адстаўце каструлю з гэтай сумессю ўбок, каб малако і масла крыху астылі, але пры гэтым заставаліся цёплыя.
- Пакладзіце ў міску яйкі, 100 грамаў цукру, карыцу, мускатны арэх і ваніль. Узбіце іх венчыкам ці міксерам, пакуль сумесь добра не перамяшаецца. Дадайце малако з маслам, зноў узбіце.
- Разарвіце хлеб на кавалкі і выкладзіце іх у пашмараваную маслам форму для запякання. Вы можаце браць хлеб са скарынкай або без яе — на ваш густ. Адцадзіце разынкі і рассыпце іх па хлебе, а потым пакладзіце зверху нарэзаную садавіну. Уліце яечнае цеста і пасыпце рэштай цукру.
- Выпякайце 30 хвілін або пакуль пудынг не застыне і на ім не з’явіцца залацістая скарыначка.
- Падавайце пудынг з марожаным, заварным крэмам ці смятанай.
Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва
Хочаце захоўваць яблыкі дома? Вось як гэта рабіць, каб яны не згнілі
Рэцэпт на выхадныя. Рысавы пірог з апельсінам — проста і сытна






На рынку ў Вільні закрылі нелегальную аптэку беларуса
 4
Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медустаноў «пад ключ»
 8
1000 дзён за кратамі знаходзіцца Марыя Калеснікава
 4
Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Аўстрыі
 16
У Ганконгу затрымлівалі людзей за свечкі ў гадавіну Цяньаньмэнь, у тым ліку 67-гадовую бабулю Вон
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
яны такія маленькія чорненькія кучаравенькія кругленькія?
як з чэрствага чорнага хлеба калабок?
"тонкі ангельскі гумар" наконт чорнага калабка гл.
на Премьер-министр Соединённого королевства Великобритании и Северной Ирландии