Рэцэпт на выхадныя. Пудынг Евы — 200-гадовая брытанская страва
Першы вядомы рэцэпт пудынга Евы (Eve’s pudding) быў створаны ў 1824 годзе. Назва гэтага пірага адсылае да біблейскай Евы, што пачаставала Адама яблыкам, і ў гэтым пудынгу яблыкаў багата. А ў дадатак — смачнае бісквітнае цеста!
Фота: BBC Food
Каб прыгатаваць пудынг Евы, вам спатрэбіцца:
- 2 вялікія яблыкі (агульнай вагой каля 500 грамаў)
- сок паловы лімона
- 95 грамаў масла
- 2 сталовыя лыжкі цукру + 100 грамаў цукру для верхняга слоя
- 100 грамаў мукі
- 2 яйкі
- сталовая лыжка гарачай вады
- марожанае ці заварны крэм для сервіроўкі
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
- Здыміце з яблыкаў скурку, дастаньце з іх сярэдзіну і парубіце яблыкі на тонкія долькі. Пакладзіце яблыкі ў рондаль, дадайце лімонны сок і 2 сталовыя лыжкі вады. Перамяшайце, накрыйце вечкам і тушыце яблыкі 5 хвілін, пакуль яны не памякчэюць.
- Дадайце 20 грамаў масла і 2 сталовыя лыжкі цукру, перамяшайце. Потым перанясіце сумесь у форму для выпякання (можна выкарыстоўваць некалькі асобных малых формаў). Адстаўце ў бок.
- Узбівайце разам 75 грамаў размякчонага масла і 100 грамаў цукру, пакуль сумесь не павялічыцца ў памеры і не стане лёгкай.
- Дадавайце ў сумесь муку (сталовымі лыжкамі) і яйкі па чарзе, асцярожна перамешвайце ў працэсе. У канцы таксама дадайце ў сумесь сталовую лыжку гарачай вады.
- Раскладзіце сумесь на яблыкі. Запякайце пудынг у духоўцы 30-35 хвілін ці пакуль яго верх не стане пышным і залатым. Падавайце з марожаным ці з заварным крэмам.
Рэцэпт на выхадныя: дорсэцкі яблычны пірог
Рэцэпт на выхадныя: паста карбанара
Рэцэпт на выхадныя: шакаладна-бананавыя французскія тосты
13
1
0
0
2
3
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 8
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
20
Пад жаночым абцасам дрэнны гаспадар без кандыцыянера на кухне/адказаць/29.08.2022
⤷ хх, не трэба чапляцца, у кожную мову трапляюць словы іншамоўнага паходжання. Гэта з ідзіш, самае то. А вы павінны ведаць, што на Беларусі жыло шмат габрэяў (жыдоў). Пачытайце Змітрака Бядулі "Жыды на Беларусі. Бытавыя штрыхі", столькі слоў у беларускую мову ад гэтага народа прыйшло.
00
Гаспадыня без работы/адказаць/29.08.2022
Хвациць и камякау!Гэныя беларуския дармаеды и гэтага не заслужили. А тут каля печки пау дня стаяць трэба!Жэнщыны дастойны большева!
00
Гаспадыня мятлы ды анучы/адказаць/29.08.2022
⤷ Пад жаночым абцасам дрэнны гаспадар без кандыцыянера на кухне, Вы памыляецеся. У беларускую жаргонную мову слова "цымус" увайшло ад назвы габрэйскага далікатэса "цымес", салодкай стравы. Сэнс "сама тое", кшталту "самы шакалад", як аналяг, для прыкладу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку
 20
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
«Не атрымліваю ні цэнта за працу ў Радзе БНР». Інтэрв'ю з Івонкай Сурвілай, якая з'ехала з Беларусі яшчэ 80 гадоў таму
 2
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера