Знайсці
13.01.2023 / 10:093РусŁacБел

Спікер Дзярждумы прапанаваў канфіскаваць маёмасць у расіян, якія з'ехалі

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін выступіў з прапановай канфіскаваць маёмасць у грамадзян, якія з'ехалі з Расіі і якія падтрымліваюць Украіну.

Вячаслаў Валодзін. Фота: Дзярждума

«Знаходзячыся за мяжой, здаюць у арэнду нерухомасць, працягваюць атрымліваць ганарары за кошт расійскіх грамадзян. Пры гэтым дазваляюць сабе публічна ліць бруд на Расію, абражаюць нашых салдат і афіцэраў. Адчуваюць сваю беспакаранасць, мяркуючы, што правасуддзю да іх не дацягнуцца», — напісаў Валодзін у сваім тэлеграм-канале.

З ягоных слоў, публічныя заявы эмігрантаў у падтрымку Украіны «могуць быць расцэненыя як заклікі да экстрэмізму, рэабілітацыя нацызму або дыскрэдытацыя Узброеных Сіл».

Адпаведныя артыкулы Крымінальнага кодэкса Валодзін прапануе дапоўніць пунктам аб канфіскацыі маёмасці ў Расіі.

Ідэю Валодзіна падтрымаў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Андрэй Клішас, ён таксама заявіў, што неабходныя змены ў Крымінальным кодэксе, паведаміла ТАСС.

«Такі падыход магчымы, але неабходныя фармулёўкі складу крымінальнага злачынства, трэба ўнесці адпаведныя папраўкі ў Крымінальны кодэкс», — сказаў Клішас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
5
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
13.01.2023
Опять у Луки идею украли. Сами бы не додумались. Для этого нужно иметь больное воображение и быть социопатом. Вот почему во время избирательной кампании для регистрации кандидатом в президенты страны нужно сделать обязательным заключение психиатра.
13.01.2023
Все правильно делают. 50% на нужды государства 50% - донесшему на уехавшего. И глядишь, всем станет ясно - кто хороший, а кто плохой русский.
13.01.2023
Baskak chrenaŭ
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031