Знайсці
12.01.2023 / 11:412РусŁacБел

У Башкартастане вайскоўцу далі пяць гадоў турмы за адмову ваяваць ва Украіне

Уфімскі гарнізонны вайсковы суд прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму 24-гадовага яфрэйтара Марсэля Кандарава, які адмовіўся адправіцца на вайну ва Украіну, вынікае з паведамлення прэс-службы судоў Башкірыі, піша Бі-бі-сі.

Фота: KazanFest

Вайскоўца абвінавацілі ва ўхіленні ад праходжання вайсковай службы працягласцю звыш аднаго месяца ў перыяд мабілізацыі, сказана ў паведамленні.

Летась у маі Кандараў, «не жадаючы прымаць удзел у спецыяльнай ваеннай аперацыі», не з'явіўся да месца службы, вызначыў суд. Яго затрымалі ў верасні.

Суд прызнаў Кандарава вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 337 КК РФ, яму прызначана пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Прысуд яшчэ не набыў моц, значыць, можа быць абскарджаны.

Гэта новая норма, прынятая ў верасні ў пакеце «ваенных» паправак у Крымінальны кодэкс Расіі, звязаных з уварваннем ва Украіну. Пяць гадоў — мінімальны тэрмін, прадугледжаны ёй. Максімальны — 10 гадоў.

У канцы снежня той жа суд ва Уфе вынес прысуд па той жа ч. 5 арт. 337 КК РФ 27-гадоваму Салавату Мірасаву па справе аб самавольным пакіданні часці ў перыяд мабілізацыі, а ў канцы снежня стала вядома пра ваеннага, асуджанага на Камчатцы па іншай новай норме — ч. 2.1 арт. 332 КК РФ (невыкананне загаду начальніка ў перыяд ваеннага становішча, у ваенны час альбо ва ўмовах узброенага канфлікту). Гэтая норма прадугледжвае менш строгае пакаранне — да трох гадоў, і вайсковец Аляксей Брэвусаў атрымаў толькі год і восем месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі-пасяленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6
12.01.2023
Настоящий принципиоальный и порядочный поступок, достойный всяческих похвал! Не то что остальное стадо желудков узких.
12.01.2023
Выйдзе цераз пару гадоў жывым годным чалавекам. А бязвольныя баязліўцы, паехаўшыя за скарыўшых іх продкаў расейцаў-імперыялістаў ва Украіну: або застануцца там, або вернуцца ў свой дэпрэсіўны Задупінск без ног, рук, затое з ПТС і дэпрэсіяй. Зразумеюць, што для «радзімы» яны не зручныя, падтрымкі ветэранаў і інвалідаў нуль, адна знявага. І на гэтым усё скончыцца. Тэрмін Кандарава не перажывуць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031