Знайсці
12.01.2023 / 10:08РусŁacБел

У Гомелі завялі крымінальную справу за пашкоджаную кнігу скаргаў

Інцыдэнт адбыўся ў рэстаране самаабслугоўвання на вуліцы Савецкай у снежні. Двое мужчын узялі ежу і спіртное, расплаціліся на касе.

Крыху пазней яны папрасілі афіцыянта прынесці сурвэткі. Дзяўчына патлумачыла, што фармат установы прадугледжвае, што наведвальнікі павінны гэта рабіць самастойна. Мужчыны засталіся незадаволеныя такім адказам і запатрабавалі кнігу скаргаў і прапаноў.

Адміністратар установы зноў растлумачыў правілы працы рэстарана, але патрабаванне кліентаў выканаў. «Адзін з іх напісаў сутнасць прэтэнзій, а ў другога з-за стану гэта не атрымлівалася. Раззлаваны гэтай акалічнасцю, 28-гадовы жыхар Добрушскага раёна вырваў з дакумента гэты аркуш. Работнікі ўстановы выклікалі міліцыю», — распавялі ў міліцыі.

Па факце пашкоджання афіцыйных дакументаў распачата крымінальная справа. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031