Памёр былы дырэктар Коласаўскага тэатра Рыгор Шацько
Яму было 63 гады.
7 студзеня памёр заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар тэатра (1997-2012), вядучы майстар сцэны Рыгор Шацько, паведаміў тэатр у сацсетках.
Рыгор Шацько нарадзіўся ў 1959 годзе ў Ракаве, што ў Валожынскім раёне. Скончыў у Ракаве школу, паступіў на філфак БДУ. Аднак пасля службы ў войску паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра.
Развітанне з Рыгорам Шацько пройдзе 9 студзеня на сцэне тэатра, а пахаванне адбудзецца ў Ракаве 10 студзеня.
0
0
0
0
11
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 3
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
«Яны разрэзалі маю сукенку, я засталася голая — і пачалося». Беларуска, якую згвалтавалі на Балі, расказала, што было
 40
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера