Знайсці
08.01.2023 / 12:4319РусŁacБел

«Трапіла куля проста ў грудзі і пайшла па целе». Дзяніс Урбановіч пра свой стан пасля трэцяга ранення

«Дактары кажуць, што ўсё загоіцца, толькі час трэба», — запэўнівае ваяр палка Каліноўскага. Яго параніла ў грудную клетку ў баі на ўсходзе Украіны.

Дзяніс Урбановіч пасля аперацыі. Фота Дзяніса Урбановіча

«Трапіла куля проста ў грудзі і пайшла па целе, ды ўперлася ў рэбры. Дыхаць не вельмі добра, лёгкае пашкоджана», — кажа каліновец. Па яго словах, пашкоджаная дыяфрагма, грудная клетка і зламаныя дзве рабрыны.

«У лёгкіх застаецца кроў, цяпер ставяць дрэнаж», — дадае Дзяніс.

«Зрабілі аперацыю. Ну, дактары кажуць, што сурʼёзнага нічога, усё загоіцца, толькі час трэба», — адзначае ваяр палка Каліноўскага з пазыўным «Ваўкалак».

Куля, якой параніла Дзяніса Урбановіча. Фота Дзяніса Урбановіча

«Адчуваю сябе так больш-менш добра», — кажа Дзяніс Урбановіч.

Пра раненне кіраўніка «Маладога фронту» і яго саслужыўцаў паведаміла 5 студзеня прэс-служба палка Каліноўскага.

Дзяніс Урбановіч трапляе ў шпіталь ужо трэці раз. Улетку яго кантузіла, а ў лістападзе ён атрымаў асколачнае раненне.

Полк Каліноўскага працягвае бараніць Бахмут. Гэта самае гарачае месца фронту.

Камандзір каліноўцаў апублікаваў відэа з самага пекла — з Бахмута

Паранены каліновец Дзяніс Урбановіч пераведзены з рэанімацыі ў палату

«Дадому хочацца». Баец батальёна «Волат» Дзяніс Урбановіч расказаў, як ваюе пасля кантузіі

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?/адказаць/
08.01.2023
Кныр, а што за куля? нейкая крутая?
ад якоў у НАТА бронекамізэлек няма? проста наўрад ці натаўскія партнёры пастаўляюць ва Украіну ўсё самае лепшае.. асабліва для пехоты
0
Брэст сіла/адказаць/
08.01.2023
Дзякуй, Дзянісе!
0
Кныр/адказаць/
08.01.2023
хто пусціў жахчыну ў фухбольную тэму?, паверце, што ад звычайнага калашнікава так, няма. Звычайныя камізэлькі разлічаныя на абарону ад куль пісталетных, драбавікоў і куль малага калібра, ад калаша ёсць але гэта спецыяльныя досыць цяжкія камізэлькі. Калашнікаў ня быў бы аўтаматам нумар адзін на пл. Зямля каб ад яго было так проста абараніцца
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера