Знайсці
08.01.2023 / 08:58РусŁacБел

Тайланд з 9 студзеня будзе патрабаваць у турыстаў сертыфікаты аб вакцынацыі

З 9 студзеня і як мінімум да канца месяца пасажыры, якія ляцяць у Тайланд, павінны прад'явіць пры пасадцы на рэйс сертыфікат аб вакцынацыі ад каранавіруса, піша Bangkok Post са спасылкай на Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Тайланда (CAAT).

Новаўвядзенне закране ўсе рэйсы, якія прылятаюць у краіну пазней 1:00 9 студзеня па мясцовым часе (21:00 па Мінску 8 студзеня).

Акрамя сертыфіката аб вакцынацыі можна будзе прад'явіць даведку аб тым, што турыст перанёс COVID-19 у апошнія шэсць месяцаў, або дакумент, які пацвярджае супрацьпаказанні да вакцынацыі. Патрабаванне адносіцца толькі да асобаў, старэйшых за 18 гадоў.

На сайце CAAT гаворыцца, што Тайланд прымае прышчэпленых 16 вакцынамі, у тым ліку AstraZeneca, Pfizer, Moderna і расійскімі «Спутнік V» і «Спутнік Лайт». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031