Знайсці
28.12.2022 / 21:173РусŁacБел

Усевалад Сцебурака. Навагодні верш з нізкі «Незнаёмаму земляку»

Паэт Усевалад Сцебурака надрукаваў у фэйсбуку чарговы верш са сваёй нізкі «Незнаёмаму земляку». І просіць лічыць гэта новагоднім віншаваннем усіх шаноўных сяброў — блізкіх і далёкіх.

Я сядаю пісаць лісты
са старога года — у новы,
я шукаю такія словы,
у якіх адгукнешся ты.

Ды разведзеныя масты
і падкурчылі хвост каметы,
стаў ківач на сярэдзіне лета,
і ўспаміны, як блокпасты.

І надзвычай няпроста гэта —
падымацца і зноў ісці
па жыцці, па снягах і лісці,
калі ты на ўскрайку свету,

калі гэты ўскраек — ты.
І навокал усё меней сушы,
ды ў сігнале «ратуйце душы»
-жы -шы пішуцца ўсё ж праз «ы».

І сядае бялюткі снег
на каптурык святога Міколы,
і нічога няма наўкола,
нават сэрца прыцішвае бег.

Ды цяжкія думкі гані.
Новы год — і ўсё нанова!
Проста вер,
я даю табе слова,
як агонь у халодныя дні…

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
28.12.2022
ну вось.
зноў 1:0 на карысць паэта. у вашым батле паэта і паэткі )
1
Варыянт/адказаць/
29.12.2022
Я сядаю пісаць адказ
са старога года — у новы,
і шукаю такія словы,
на якія гукнешся ты. А разведзеныя масты
зыч, падкурчылі хвост каметы,
стаў ківач на сярэдзіне лета,
а ўспаміны – як блокпасты. Усё надзвычай няпроста гэта —
падымацца і зноў ісці
па жыцці, па снягах і лісьці,
прыбрысці на ускраек свету, калі гэты ўскраек — ты.
І навокал ты меньш парушыш,
ды ў сігнале «ратуйце душы»
-жы -шы пішуцца ўсё ж праз «ы». Асядае бялюткі снег
на каптурык святога Міколы,
і нічога няма наўкола,
нават сэрца прыцішаны бег. Ты цяжкія думкі гані –
Новы год — і ўсё нанова!
Проста вер,
мы пачуем новае слова–
як агнём у халодныя дні…

 
31.12.2022
Варыянт, ён паэт.
а вы хто?
хто вам даў права папраўляць ягоныя словы і радкі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера