Знайсці
16.12.2022 / 16:21РусŁacБел

Цуд на Каляды. Беларусы сабралі грошы на падарункі 184 дзецям палітвязняў

Фонд «Байсол» завяршыў збор на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. За паўтара тыдня ўдалося сабраць сродкі для прэзентаў 184 дзецям.

«У выніку кожная заяўка падтрыманая вамі на 100 еўра, і гэта наш супольны рэзультат беларускай салідарнасці ў дзеянні. Вялікі дзякуй за вашую дапамогу! Мы ўжо выплачваем сумы на падарункі, каб сем'і палітвязняў маглі падрыхтавацца да святаў, і вельмі ўдзячныя за вашую падтрымку», — напісаў Андрэй Стрыжак.

Калі вы не паспелі паўдзельнічаць у зборы альбо хацелі б працягнуць дапамогу, то ёсць дзве прапановы дапамагчы: палітзняволенным, якія выйшлі з турмаў, і сем'ям палітзняволеных.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера