У Жыткавіцкім раёне двое дзяцей учадзелі: бацька рана закрыў засланку
Здарэнне адбылося ў аграгарадку Людзяневічы, там дзеці пацярпелі ад чаднага газу.
Вядома, што бацька не пераканаўся, што дровы згарэлі, і рана зачыніў дымавую засланку. І з-за гэтага ледзь не страціў дзяцей 2012 і 2019 гадоў нараджэння — чад стаў выходзіць у пакой, паведамляе «Гомельская праўда».
Раніцай дзеці адчулі млоснасць і галавакружэнне, бацька адвёз іх у прыёмны пакой і перадаў медыкам.
Старэйшую дачку пасля агляду адпусцілі дадому, а вось сыну прыйдзецца яшчэ пабыць пад наглядам дактароў.
На жаль, не ўсе такія гісторыі заканчваюцца шчасліва, таму ратавальнікі чарговы раз нагадваюць бацькам, што невыкананне правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення ставіць пад пагрозу жыццё дзяцей.
0
0
0
4
5
5
Каментары
00
Тэкля/адказаць/02.12.2022
А бацька не ўчадзеў?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Памерла Вольга Жураўлёва
 1
Ціханоўская збіраецца здзейсніць «доўгачаканы візіт»
 6
Ізраіль мяняе правілы ўезду для турыстаў
 1
Пяскоў: Падстаў для перамоваў з Украінай няма
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера