Памёр хлопчык, якога прыціснула футбольнымі варотамі ў Мінску
Памёр 12-гадовы хлопчык, якога ў лістападзе прыціснула футбольнымі варотамі на адной са спартыўных пляцовак Мінска. Пра гэта паведамляе «Смартпресс» са спасылкай на крыніцы, блізкія да сям'і дзіцяці.
Пахаванне адбудзецца сёння.
Здарэнне адбылося днём 12 лістапада на спартыўнай пляцоўцы каля жылых дамоў на вуліцы Фогеля. 12-гадовы хлопчык, які гуляў у футбол з сябрамі, заскочыў на вароты і пачаў разгойдвацца. Пад цяжарам цела падлетка металічная канструкцыя ўпала проста на яго.
Дзіця атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і знаходзілася ў рэанімацыі на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх, яго стан ацэньваўся як цяжкі. Хлопчыку зрабілі аперацыю. Але выратаваць яго не ўдалося.
0
0
0
0
14
2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Азараў перадаў Кізіму спіс «беларускіх партызан»
 3
Беларуску згвалтавалі на Балі, падазраецца расеец
 19
Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну
 3
У Мінску за прастытуцыю затрымалі 14-гадовую школьніцу
 11
Што вядома пра калонію асобага рэжыму ў Глыбокім, дзе сядзяць рэцыдывісты, «пажыццёвікі» і палітык Мікалай Статкевіч
 4
«Нават кірыліца — гэта праблема». Беларус з Падляшша расказаў пра тое, чаму паланізаваліся карэнныя беларусы Польшчы
 1
З Мінска можна будзе паляцець на радзіму Леніна
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера