Знайсці
15.11.2022 / 10:57РусŁacБел

Брытанская разведка патлумачыла, чым выгадны Генічаск для Расіі пасля здачы Херсона

Ваенная разведка Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў сваёй штодзённай ранішняй зводцы ацэньвае як выгаднае з ваеннага пункту гледжання становішча новага цэнтра акупаванай часткі Херсонскай вобласці.

Раней акупацыйныя ўлады абвясцілі пра часовы пераезд у Генічаск — горад на беразе Утлюкскага лімана ў Азоўскім моры прыкладна за 40 кіламетраў ад крымскага памежнага пункта Джанкой, адміністрацыйны цэнтр Генічаскага раёна Херсонскай вобласці. І хоць акупацыйныя ўлады абверглі заявы аб пераносе абласнога цэнтра ў Генічаск, дзейнічаць яны плануюць менавіта адтуль.

Расія, верагодна, таксама перадыслацыруе падраздзяленні ваеннага кіравання ў раён Кахоўкі, лічаць у брытанскай разведцы.

Выбар гэтага раёна ў якасці каманднага вузла паказвае на прыярытэты расійскіх вайскоўцаў, якія ўмацоўваюць сваю абарону на поўдні Украіны. У яго добрыя пазіцыі для каардынацыі дзеянняў супраць патэнцыйнага ўкраінскага наступу — як з боку Херсона, гэта значыць паўночнага захаду, так і з боку Мелітопаля на паўночным усходзе, які кантралюецца Расіяй, а таксама для атрымання падмацаванняў з Крыма.

Але перш за ўсё, Генічаск у цяперашні час знаходзіцца па-за дасяжнасцю ўкраінскіх артылерыйскіх сістэм, якія нанеслі вялікія страты расійскім палявым камандным пунктам у Херсонскай вобласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031