Знайсці
09.11.2022 / 14:16РусŁacБел

Хворага на рэўматоідны артрыт гамельчука асудзілі да двух гадоў калоніі

24 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля агучылі вырак 21-гадоваму Яўгену Рагуцкаму. Хлопца прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў калоніі, паведамляе «Вясна».

Прысуд вынес суддзя Мікалай Крупадзёраў. Менавіта ён вынес прысуд Паліне Шарэнда-Панасюк паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса і прызначыў палітзняволенай у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Тады Паліна стала першай палітзняволенай жанчынай ў Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле.

Вядома, што справа Яўгена Рагуцкага разглядалася ў закрытым рэжыме. Да пасяджэння ён амаль год знаходзіўся пад хатнім арыштам. Ён з дзяцінства мае захворванне — рэўматоідны артрыт. Першапачаткова паведамлялася, што хлопца затрымалі і ўтрымлівалі ў ІЧУ Гомеля за допіс у тэлеграме.

Цяпер Яўген утрымліваецца ў СІЗА-3. Падтрымаць яго лістамі салідарнасці, пасылкамі і грашовымі пераводамі можна па адрасе: 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Рагуцкаму Яўгену Аляксеевічу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031