Знайсці
08.11.2022 / 14:221РусŁacБел

Вольга Севярынец выпусціла каляндар з малюнкамі зняволенага мужа

Жонка палітыка распавяла, як лісты на волю ад мужа падштурхнулі яе да новых ідэй.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. Летась у маі палітыка асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». Палітвязень адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17.

 «Асаблівых навін ад Паўла няма, хаця лісты даходзяць і мне, і сыну Францішку, — распавяла «Народнай Волі» Вольга Севярынец. — Як вядома, Павел рэгулярна дасылаў у лістах розныя малюнкі, у тым ліку і выявы храмаў, і гэта стала падставай, каб рэалізаваць некаторыя ідэі.

Каляндар ужо надрукаваны. На малюнках — храмы, а таксама словы мужа пра веру і Бога.

«У найбліжэйшы час я планую прарэкламаваць гэты маляўнічы каляндар, але пакуль няма добрых фотаздымкаў», — кажа Вольга.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
08.11.2022
Paval cudoūny čalaviek, i vieļmi talienavity. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031