Знайсці
01.11.2022 / 10:442РусŁacБел

Справу «рэйкавага партызана», якому пры затрыманні прастрэлілі калені, перадалі ў суд

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 40-гадовага Віталя Мельніка, які ў сакавіку 2022 года на чыгуначным перагоне «Навасады — Барысаў» нібыта падпаліў рэлейную шафу святлафора аўтаматычнага блакавання, чым вывеў са строю сістэму сігналізацыі.

Віталю выстаўленыя абвінавачванні паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

— акт тэрарызму (ч.1 арт. 289 КК);

— наўмыснае прывядзенне ў непрыдатны для эксплуатацыі стан чыгуначных шляхоў зносін у мэтах учынення акта тэрарызму (ч. 4 арт. 309 КК);

— абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК);

— незаконныя набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі, у тым ліку ўчыненыя паўторна (ч. 2 і ч. 3 арт. 295 КК).

Вядома, што ў СІЗА Віталь перасоўваецца на мыліцах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
13
0
Беларус/адказаць/
01.11.2022
Слава Героям!
0
Belarus2020 /адказаць/
01.11.2022
Барані цябе Божа, Герой Беларусі!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера