Знайсці
26.10.2022 / 13:2418РусŁacБел

«Агідная інсталяцыя з чэрапам ліквідаваная». Лукашысты пачалі змаганне з Хэлоўінам

Актывістка-лукашыстка з Гродна Вольга Бондарава звярнула ўвагу на інсталяцыю каля адной з устаноў горада, дзе жартоўна падрыхтаваліся да сустрэчы Хэлоўіна.

Яна абурылася інсталяцыяй са шкілета і гарбузоў.

«Чаму ў доме, дзе жыў загінулы ў Афганістане герой Юртаў (вул. Леніна, 30), стаіць шкілет з чэрапам? Мне пішуць, што да гэтага сатанізму актыўна прыцягваюць дзяцей: раздаюць цукеркі, ладзяць конкурсы», — пісала Вольга Бондарава ў сваім тэлеграм-канале.

Яна мае на ўвазе чалавека, які загінуў на савецкай імперыялістычнай вайне ў Афганістане 1979—1989 гадоў.

«Агідная інсталяцыя з чэрапам і павуціннем на вуліцы Леніна, 30 была ліквідаваная, — дае справаздачу Бондарава. — Мы дзякуем кіраўніку галоўнага ўпраўлення ідэалогіі Гродзенскай вобласці і па справах моладзі Ігару Булаўко за аператыўнае рэагаванне і выказваем нясмелую надзею на спыненне практыкі ўцягвання беларускай моладзі ў чужыя беларускай традыцыі рытуалы і мерапрыемствы з дапамогай іх папулярызацыі, у т.л. дзяржаўнымі ўстановамі».

Раней Бондарава змагалася з паветранымі змеямі, «ЛГБТ-прапагандай», канцэртамі палітычна нядобранадзейных, на яе думку, выканаўцаў, а таксама абурылася прысваеннем імя прафесара Адама Мальдзіса бібліятэцы ў Астраўцы. На яе думку, гэты легендарны даследчык беларускай культуры праводзіў польскія ўплывы.

Галоўны кірунак у змаганні Бондаравай — усё беларускае: мова і культура, яна імкнецца ўсё замяніць на рускае. Бондарава мае высокапастаўленых пакравіцеляў у Адміністрацыі Лукашэнкі.

Як «інфаспецназаўка» Бондарава, што нішчыць беларускае, падначаліла чыноўнікаў цэлай вобласці ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
61
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
47
0
Пожалуй/адказаць/
27.10.2022
Valadzimir, а вот какие у вас соображения о месте этих "хэллоуиновских мероприятиях" в нашем родном лукашенковском государстве? Какой моделью вы можете охарактеризовать происходящее? Нет времени (да и большой заинтересованности) оформлять этот случай в нечто стройно-культурологическое (или социологическое)), поэтому тезисно приведу несколько своих соображений. ● Сюда еще не добралась всерегламентирующая чиновничья рука, и на это можно посмотреть как на своеобразный "островок свободы"; ● Читали здесь, на НН, про капиталистический романтизм в архитектуре? В этих ивентах тоже можно углядеть своеобразный капром в культурном поле; ● Почему-то наша лукашенковская власть закрыла новостные телеканалы, но каналы телеужасов доступны; ● Как думаете, кто более расположен к посещению таких вечеринок: репрессирующие или репрессируемые? (правда, тут далеко можно уйти в садомазо, но тем не менее)); ● Ирландцы (помимо колониального гнета англичан) из-за трехлетнего неурожая картошки испытали "великий ирландский голод 1845-1850", в результате которого население уменьшилось с 8 до 4млн. человек, и стал исчезать ирландский язык, и поэтому вдоволь насмотрелись на скелеты сохнущих и умирающих - и тем не менее они являются главными празднователями бывшего "праздника всех святых"; ● В американской сети The Home Depot к хэллоуину возле касс выставляют двигающиеся скелеты, светящиеся черепа и летающих монстров, а покупатели почти равнодушно проходят мимо, покупая стройматериалы и инструменты. А уж светящиеся зубатые тыквы на каждом крыльце - так это обязательный маркер конца октября.
2
Valadzimir/адказаць/
27.10.2022
Пожалуй, што тут соображать, калі відавочна, што ў першую чаргу гэта тлетворное влияние Запада, якому ў "чистой" "Белой Руси" чамусьці даюць "зялёнае сьвятло".
0
Самавар/адказаць/
28.10.2022
Valadzimir, ну, шаноўны, хіба ж так можна, ну, навошта вы трындзіцё ? У Беларусі спрадвеку праводзілі падобныя мерапрыемствы. Так, назва была іншая, і гэта ня мела статусу нейкага сьвята, проста ўвосень, калі ўжо ўсё змалочана ды дагледжана, вечары ўжо рабіліся раннія ды цёмныя, была традыцыя падурэць колькі дзён, з прыцягненьнем гарбузоў, мяшкоў, пудзілаў, і т.д. І назва мелася свая, мажліва не аднолькавая для розных куткоў краю, але была. Цяпер ужо ня памятаю, але некалі старыя апавядалі. Зразумела, гэта больш тычылася моладзі, але й старыя далучаліся, не злаваліся... І вы не абурайцеся надта, літвін вы наш, са знакам якасьці. :))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031