Рэцэпт на выхадныя. Самаробныя аўсяныя батончыкі з мёдам — карысны сняданак і перакус
Сваімі рукамі зробленыя аўсяныя батончыкі з карыснымі сухафруктамі, ці арэхамі, ці мёдам, на ваш густ, насыцяць вас энергіяй і прынясуць нашмат больш карысці, чым многія куплёныя ласункі.
Фота: BBC Food
Каб згатаваць аўсяныя батончыкі з мёдам, вам спатрэбіцца:
- 100 грамаў масла
- 75 грамаў мёду ці нейкага сіропу на ваш густ
- 175 грамаў аўсяных шматкоў
- 50 грамаў гарбузовага насення
- 50 грамаў сланечнікавага насення
- 50 грамаў фундуку (здрабніце)
- 60 грамаў курагі (парэжце)
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Высцеліце форму ці бляху паперай для выпякання (лепей за ўсё браць квадратную форму памерам 24 на 24 сантыметры).
- Разагравайце разам масла і сіроп або мёд у маленькай каструльцы на сярэднім агні, пакуль у сумесі не пачнуць з’яўляцца бурбалкі.
- Тым часам перасыпце ў вялікую міску аўсяныя шматкі, насенне, фундук і курагу. Выліце гарачую сумесь з масла і сіропу на шматкі і добра перамяшайце, каб усё злучылася.
- Выліце сумесь у форму ці бляху і трохі прыцісніце, каб верх будучых батончыкаў быў роўны. Выпякайце батончыкі 20 хвілін да залаціста-карычневага колеру.
- Астуджайце батончыкі 10 хвілін. Потым перавярніце форму на талерку ці дошку, дастаньце гатовую страву і разрэжце яе на часткі. Калі батончыкі астынуць, перакладзіце іх у герметычны кантэйнер — такім чынам іх можна захоўваць на працягу тыдня.
Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску
Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт
19
1
0
0
0
2
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Кукурузныя аладкі з сырам чэдар
 1
Каментары
00
рыба/адказаць/30.10.2022
⤷ у савецкія часы казалі, што для мозгу карысны ці то цукар, ці то рыбін фосфар. цяпер кажуць, што рыбін тлушч
01
Максим Дизайнер/адказаць/02.11.2022
Каша-малаша какая-то. Люблю простые блюда.
00
Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся /адказаць/06.11.2022
Зрабіў, але не схапілася сумесь. Мо трэба горкага шакаладу дадаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Музыка Аракелян знайшоў у злітым спісе лістоў у КДБ данос на сябе. Ён належыць вядомай асобе
 4
«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ
 19
З праваабаронцаў — у Свята-Елісавецінскі манастыр: як склаўся лёс экс-палітвязня Андрэя Бандарэнкі
 19
Кандыдата ў Каардынацыйную раду ад «Народнай Грамады» выкінулі са спісу, бо ён даносчык. Стукаў на Аўтуховіча
 11
У Ляхавічах думаюць пра Парыж і Лондан
 2
«Разглядаем усю Беларусь». Стала вядома, дзе могуць размясціць пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў
У Расіі на фронт адправілі двух паўлінаў
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера