Знайсці
19.09.2022 / 11:181РусŁacБел

70-гадоваму «тэрарысту» прысудзілі 6 гадоў калоніі

Суд Ленінскага раёна Гродна 1 верасня асудзіў 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у 1600 рублёў.

Яго прызналі вінаватым у абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадкаў. Справу разглядаў суддзя Юрый Казакевіч, піша «Вясна».

Таксама з пенсіянера пастанавілі спагнаць маральную кампенсацыю пацярпелым на суму 32000 беларускіх рублёў.

Пра Дземідовіча стала вядома выпадкова, са спісаў КДБ. Ён з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным у спіс «тэрарыстаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
17
0
хто ў чарзе на тэрарыста?/адказаць/
19.09.2022
Крытыка улады прыраўненая да тэрарызму. Нават калі чалавек не стрымаўся ў сваіх выказваннях, гэта не робіць яго тэрарыстам. Між іншым, у паняцца тэрор ёсць дакладнае вызначэнне - запалохванне сваіх палітычных праціўнікаў, якое выяўляецца ў фізічным гвалце аж да знішчэння. Рэжым пладзіць "тэрарыстаў" як гарачыя піражкі, таму што ад самага пачатку рэжыму трэба было дэманізаваць мірныя пратэсты і апраўдаць развязаны тэрор супраць народа. Маўляў, мыж с тэрарыстамі змагаемся... Божа, якія дзіцячыя прыёмы, на ўзроўні вясковых разборак... Хаця які рэжым, такія і прыёмы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031