Знайсці
19.09.2022 / 09:472РусŁacБел

Еўрасаюз можа пазбавіць Венгрыю 7,5 мільярда еўра

Еўрапейская камісія ў суботу рэкамендавала Радзе ЕС замарозіць каля 7,5 мільярда еўра, прызначаных для Венгрыі, у сувязі з падазрэннямі ў карупцыі і хваляваннямі адносна вяршэнства права ў краіне. Гэта першы такі выпадак у гісторыі ЕС.

Магчымасць не выдзяляць сродкі з еўрапейскіх фондаў краінам, у якіх падрываецца вяршэнства права і дэмакратычныя прынцыпы, краіны ЕС адобрылі каля двух гадоў таму.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, які знаходзіцца ва ўладзе больш за 10 гадоў, па многіх палітычных пытаннях займае пазіцыю, адрозную ад большасці лідараў краін ЕС. Асуджаючы расійскую агрэсію, Венгрыя адмаўляецца пастаўляць Кіеву зброю, а таксама крытыкуе санкцыі ЕС у дачыненні да Масквы, блакуючы або спрабуючы заблакаваць шэраг прапаноў па іх узмацненні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
19.09.2022
А можа Венгрыі ляпей было бы ў ЕАЭС ?
1
Скрэтч/адказаць/
19.09.2022
Неяк хутка мадяры забылi пра 1956 год.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031