Знайсці
10.09.2022 / 10:13РусŁacБел

TJournal зачыніўся пасля 11 гадоў працы

Расійскае інтэрнэт-выданне TJournal афіцыйна зачынілася. На сайце пакуль даступны архіў артыкулаў рэдакцыі і лепшых карыстальніцкіх матэрыялаў.

Так цяпер выглядае галоўная старонка сайта:

Рэдакцыя TJournal абвясціла аб спыненні працы 22 жніўня, патлумачыўшы, што на развіццё і падтрымку праекта больш няма сродкаў. Кампанія «Камітэт», якая валодае TJ, страціла істотную частку рэкламнай выручкі пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну.

У сакавіку Раскамнагляд па патрабаванні Генпракуратуры заблакаваў сайт TJournal на тэрыторыі Расіі. Доступ абмяжоўваўся як да самога сайта, так і па «масцы» — з усімі даменамі і паддаменамі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031