Знайсці
10.09.2022 / 08:5312РусŁacБел

Халук Байрактар падарыў Зяленскаму вышыванку з беспілотнікам «Байрактарам»

9 верасня Уладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з генеральным дырэктарам турэцкай кампаніі Baykar Халукам Байрактарам. 

У прыватнасці, Зяленскі і Байрактар абмеркавалі дэталі будаўніцтва завода беспілотнікаў Baykar ва Украіне і вытворчасць новай прадукцыі з выкарыстаннем украінскіх дэталяў.

«Кожны ва Украіне ведае, што такое «Байрактары», ведае вашу кампанію. Дзякую вам, дзякую прэзідэнту Эрдагану за вашу падтрымку і падтрымку грамадзян Турцыі ў гэтай вайне з расійскай агрэсіяй», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі ўручыў Халуку Байрактару ордэн «За заслугі» I ступені за ўклад у павелічэнне магутнасці ўкраінскіх узброеных сіл у барацьбе з агрэсарам.

Халук Байрактар падарыў прэзідэнту арыгінальную вышыванку з выявай беспілотніка Bayraktar.

У ліпені аналагічную вышыванку дарыў Халуку Байрактару пасол Украіны ў Турцыі Васіль Бондар.

Магчыма, вышыванка вярнулася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Дрын бабці/адказаць/
11.09.2022
хамса, тэрмінова накіроўвай свайго “мужа” на фронт - расейцам зараз як раз не хапае такіх “экспертаў” як твой “муж”. П.с. рэальнасць яна трохі іншая, чым у "мозгу" хамсы і яе “мужа”, што пачалі паўтараць крамлёўскае трызненне бункернага хла ды яго хваравіта-імперскага атачэння.
11.09.2022
У некоторых африканских  стран в гербе калаш имеется...))
12.09.2022
Дрын бабці, пагляджу, што ты будзеш казаць шчэ праз 2 гады, казачніца 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031