Знайсці
09.09.2022 / 14:353РусŁacБел

Якія імёны сталі самымі папулярнымі ў Мінску ў гэтым годзе

За 6 месяцаў 2022 г.органы ЗАГС адміністрацый раёнаў сталіцы зарэгістравалі нараджэнне 7740 дзяцей: 3892 хлопчыкаў і 3848 дзяўчынак, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Як і ў 2021-м, у першым паўгоддзі 2022-га карысталіся папулярнасцю такія імёны для хлопчыкаў, як Міхаіл, Арцём, Марк і Максім, дзяўчынак — Сафія, Аліса, Марыя, Ева. Сустракаліся і рэдкія мужчынскія і жаночыя імёны. Сярод іх Ярамір, Рычард, Мар'ян, Дзям'ян, Эрык, а таксама Аглая, Акуліна, Любава, Венера, Мішэль, як удакладнілі спецыялісты Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканама.

У Галоўным упраўленні адзначылі, што на працягу трох апошніх гадоў бацькі аддаюць перавагу славянскім імёнам.

Там таксама нагадалі, што пры нараджэнні дзіцяці можна даць не больш за два ўласныя імёны. Пры гэтым тое з іх, якое зарэгістраванае ў запісе акта аб нараджэнні першым, лічыцца асноўным. Падвойнае імя ў 2021-м атрымалі 46 малых, а за першыя шэсць месяцаў гэтага года — 19.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
2
0
Гэй славяне/адказаць/
09.09.2022
"бацькі аддаюць перавагу славянскім імёнам перад імёнамі замежнага паходжання " -- і якія ж з гэтых імёнаў, прабачце, славянскага паходжання? Ну акрамя Яраміра і Любавы, згаданых у артыкуле як "рэдкія"?
0
Грыша/адказаць/
09.09.2022
А Грыша? Здавалася б, такі "папулярны" персанаж айчынных фільмаў жахаў...
1
Алла/адказаць/
09.09.2022
а мы назвали своих детей Адам-Стани́слав и Ева-Мадонна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031