Знайсці
08.09.2022 / 08:29РусŁacБел

Венгрыя больш не патрабуе зняць санкцыі з расійскіх алігархаў

Санкцыі супраць Расіі ў верасні працягнуць без пярэчанняў.

Выданне Politico паведамляе, што прадстаўнікі Венгрыі адклікалі сваё патрабаванне да ЕС зняць санкцыі з Алішэра Усманава, Пятра Авена і Віктара Рашнікава. На гэтым настаяла Чэхія, якая старшынствуе ў ЕС.

У абмен на зняцце санкцый супраць названых расійскіх бізнэсменаў, Венгрыя абяцала не перашкаджаць працягненню санкцый у дачыненні да Расіі ў цэлым. Цяпер краіна пагадзілася не ўздымаць гэтае пытанне да наступнага парацягнення санкцый праз паўгода. Санкцыі плануюць працягнуць 15 верасня.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031